На Заходнім фронце нічога новага (фільм, 1930)
фільм 1930 году From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
«На Захо́днім фро́нце нічо́га но́вага» (па-ангельску: All Quiet on the Western Front) — вайсковый фільм 1930 году рэжысэра Льюіса Майлстоўна, зьняты паводле раману славутага рамана Эрыха Марыя Рэмарка. Узнагароджаны дзьвюма прэміямі «Оскар» як найлепшы фільм году і за рэжысуру Майлстоўна, у 1990 годзе ўключаны ў Нацыянальны рэестар фільмаў ЗША.
Remove ads
Зьмест
Фільм пра Першую сусьветную вайну і маладога нямецкага жаўнера Паўля Боймера…
У ролях
- Лью Эйрс — Пауль Боймер
- Луіс Волхайм — Кат (Станіслаў Катчынскі)
- Джон Рэй — Хімельштос
- Арнольд Люсі — прафэсар Канторэк
- Бэн Аляксандэр — Франц Кэмэрых
- Оўэн Дэвіс малодшы — Пэтэр
- Уолтэр Роджэрс — Бём
- Уільям Бэйкуэл — Альбэрт Кроп
- Расэл Глісан — Мюлер
- Рычард Аляксандэр — Вэстхус
- Бэрыл Мэрсэр — місіс Боймер
- Йола д’Арвіль — Сюзан
Гісторыя стварэньня
Для буйнамаштабных батальных сцэнаў і піратэхнічных эфэктаў больш за 20 акраў зямлі Ірвін Ранча ў Каліфорніі былі ператвораныя ў палі бітваў, на якіх знаходзілася больш за 2000 «салдат». Гэта быў першы гукавы фільм, які выкарыстоўвае гіганцкі перасоўны кран з камэрай, у прыватнасьці для здымак рэалістычных батальных сцэн, і адзін зь першых гукавых фільмаў, у якім шырока выкарыстоўваліся рухомыя кінакамэры[9].
Выпушчаны першапачаткова ў 140-хвіліннай вэрсіі, фільм у далейшым скарачаўся да 110 і нават 90 хвілін. Гэтыя ўсечаныя вэрсіі, якія не перадаюць атмасфэру таго часу, выдаюцца і ў цяперашні час. У 1939 годзе была выпушчаная вэрсія з адмысловай антынацысцкай устаўкай [9].
Згуляўшы ролю Паўля Боймера і атрымаўшы падчас працы над фільмам пэўны маральны вопыт, актор Лью Эйрс адмовіўся ад вайсковай службы ў пэрыяд Другой сусьветнай вайны па маральна-этычных мэркаваньнях, што выклікала рэзананс у грамадзтве, Эйрс служыў мэдыкам амэрыканскага Чырвонага Крыжа на Ціхаакіянскім фронце.
Прадусар фільму Карл Лэмле быў вельмі незадаволены тым, што фільм будзе мець трагічны канец (адпаведна раману) і патрабаваў у Майлстоўна перарабіць яго ў хэпі-энд. На гэта Майлстоўн зьедліва адказаў, што ў такім выпадку вайну ў фільме выйграюць не французы, а немцы, пасьля чаго канфлікт скончыўся.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads