Нацкая карчма
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Нацкая карчма — помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры XIX ст. у Начы. Знаходзілася на гістарычным Рынку.
Помнік грамадзянскай архітэктуры | |
Нацкая карчма | |
![]() Нацкая карчма | |
Краіна | Беларусь |
Вёска | Нача |
Remove ads
Гісторыя

Драўляную карчму ў Начы збудавалі ў XIX ст. Пазьней яна выкарыстоўвалася як жылы дом. Уначы 15 кастрычніка 2010 году помнік згарэў.
Архітэктура
Помнік традыцыйнай беларускай драўлянай архітэктуры. Гэта быў 1-павярховы Т-падобны ў пляне будынак, які складаецца з двух прастакутных у пляне аб’ёмаў: галоўнага (у ім разьмяшчаліся шынок з кухняй, чатыры пакоі для падарожнікаў), арыентаванага цэнтральным фасадам на Рынак, і пэрпэндыкулярна прыбудаванага да яго дваровага фасада памяшканьня з стайняй. Галоўны аб’ём накрываўся паўвальмавым, дваровы — 2-схільным гонтавым дахамі. Гарызантальна ашаляваныя сьцены праразаліся прастакутнымі вокнамі, восьсю галоўнага аб’ёму была шырокая брама. Аб’ёмна-прасторавая кампазыцыя адпавядала функцыянальнаму прызначэньню пабудовы[1].
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads