Нача
вёска ў Доціскім сельсавеце Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
На́ча[1] — вёска ў Беларусі, на рацэ Начцы. Уваходзіць у склад Доціскага сельсавету Вярэнаўскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2009 год — 453 чалавекі. Знаходзіцца за 41 км на захад ад Вярэнава, за 35 км ад чыгуначнай станцыі Бастуны, аўтамабільная дарога на Радунь.
Нача — даўняе мястэчка гістарычнай Лідчыны (частка Віленшчыны).
Remove ads
Гісторыя
Вялікае Княства Літоўскае
Першы пісьмовы ўпамін пра Начу як уладаньне Касьцевічаў датуецца 1517 годам. У 1529 годзе Януш Касьцевіч заснаваў у мястэчку касьцёл і перанёс сюды цэнтар парафіі з Дубічаў. Пазьней мясьцінай валодалі Кішкі, Радзівілы.
Згодна з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай рэформай 1565—1566 гадоў Нача ўвайшла ў склад Лідзкага павету Віленскага ваяводзтва. Паводле рэвізіі 1631 году, тут існавала татарскае паселішча (цяпер жывуць толькі ў суседняй вёсцы Некрашунцы). У гэты час у мястэчку разьмяшчалася сядзіба архітэктара Людвіга Долгірда.
Пад уладай Расейскай імпэрыі
У выніку трэцяга падзелу Рэчы Паспалітай (1795 год) Нача апынулася ў складзе Расейскай імпэрыі, у Каняеўскай воласьці Лідзкага павету Віленскай губэрні. У лютым 1863 году ў мястэчку сфармаваўся паўстанцкі аддзел Людвіка Нарбута[2] (ягоны бацька, Тэадор Нарбут, спачыў на тутэйшых могілках каля касьцёла).
На 1886 год у Начы было 16 двароў, касьцёл, 3 карчмы, крама, таржок. На мяжы XIX—XX стагодзьдзяў у мястэчку знаходзілася сядзіба Вандаліна Шукевіча[3], які ў 1903 годзе абсьледаваў тутэйшыя могільнікі бронзавага і жалезнага вякоў і каменныя магілы XII—XIV стагодзьдзяў. Сярод знаходак былі жалезныя нажы, каменныя сякеры, бронзавыя бранзалеты, шыйныя грыўні.
За часамі Першай сусьветнай вайны ў 1915 годзе Начу занялі войскі Нямецкай імпэрыі.
Найноўшы час
25 сакавіка 1918 году згодна з Трэцяй Устаўной граматай Нача абвяшчалася часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. 1 студзеня 1919 году ў адпаведнасьці з пастановай І зьезду КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Беларускай ССР[4]. Паводле Рыскай мірнай дамовы 1921 году Нача апынулася ў складзе міжваеннай Польскай Рэспублікі, у Лідзкім павеце Наваградзкага ваяводзтва.
У 1939 годзе Нача ўвайшла ў БССР, дзе 12 кастрычніка 1940 году стала цэнтрам сельсавету Радунскага раёну (з 25 сьнежня 1962 году ў Вярэнаўскім раёне). Статус паселішча панізілі да вёскі.
На 1998 год у Начы было 173 двары, на 2000 год — 173. Да 5 кастрычніка 2007 году вёска ўваходзіла ў склад і была цэнтрам Нацкага сельсавету[5].
- Старыя здымкі і графіка
- Стары касьцёл, каля 1900 г.
- Праект сынагогі, да 1915 г.
- Новы касьцёл, 1915—18 гг.
- Ян Булгак, 1930 г.
Remove ads
Насельніцтва
Дэмаграфія
Інфраструктура
У Начы працуюць сярэдняя школа, дашкольная ўстанова, лякарня, фэльчарска-акушэрскі пункт, дом культуры, бібліятэка, пошта.
Турыстычная інфармацыя
Славутасьці
- Капліца-пахавальня В. Шукевіча (пачатак XX ст.)
- Касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі (1910)
- Магілы: Станіслава Юндзіла, Тэадора Нарбута
Страчаная спадчына
- Касьцёл (XVIII ст.)
- Карчма (XIX ст.)
Галерэя
- Краявіды Начы
- Касьцёл, інтэр’ер
- Касьцёл, алтар
- Касьцёл, брама
- Касьцёл, званіца
- Помнік паўстанцам
- Капліца-пахавальня Шукевічаў
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads