Окра

рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

О́кра, Старарудня́нскі канал — рака ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці, левы прыток ракі Дняпра. Даўжыня 31 км. Плошча вадазбору 293 км². Выдатак вады ў вусьці 1,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,6‰.

Хуткія факты Агульныя зьвесткі, Выток ...

Асноўны прыток — рака Рудзенка (леваруч).

Пачынаецца каля паўднёвай ускраіны вёскі Кірава, вусьце за 3 км на захад ад вёскі Баравуха. Цячэ Прыдняпроўскай нізінай.

Даліна на вялікім працягу адкрытая, трапэцападобная, шырынёй ад 0,3 км да 2,5 км. Абалона двухбаковая, лугавая, у нізкай плыні забалочаная (шырыня 150—350 м). Рэчышча каналізаванае на працягу 14,5 км (ад вытоку да вусьця ракі Рудзенка), на астатнім працягу зьвілістае; шырыня ракі ў межань 5—15 м. Берагі ўмерана стромкія, у нізкай плыні абрывістыя, вышынёй 0,5—1,5 м[1].

Remove ads

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads