Баравуха (Гомельская вобласьць)

вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Бараву́ха[1] — вёска ў Жлобінскім раёне Гомельскай вобласьці Беларусі, аколеная лесам. Уваходзіць у склад Пірэвіцкага сельсавету. Насельніцтва 11 чал. (2004). Знаходзіцца за 23 км на паўднёвы ўсход ад места Жлобін, за 17 км ад чыгуначнай станцыі Салтанаўка (лінія Жлобін — Гомель), за 181 км ад Гомелю.

Хуткія факты

Транспартнае паведамленне па прасёлкавай, а затым аўтамабільнай дарозе Бабруйск — Гомель. Пляніроўка складаецца зь ледзь выгнутай мэрыдыянальнай вуліцы, забудаванай няшчыльна драўлянымі сядзібамі.

Remove ads

Гісторыя

Заснаваная ў пачатку XX стагодзьдзя перасяленцамі з суседніх вёсак. У 1931 годзе жыхары ўступілі ў калгас. 2 жыхары загінулі ў часе Вялікай Айчыннай вайны. Паводле перапісу 1959 году ў складзе саўгаса «Скепнянскі» (цэнтар — вёска Скепня).

Насельніцтва

Крыніцы

Літаратура

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads