Павал Белавус

беларускі грамадзкі актывіст, палітычны вязень рэжыму Лукашэнкі From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Павал Мікалаевіч Белавус[1] (нар. 1987, Ліда, Гарадзенская вобласьць, цяпер Беларусь) — беларускі грамадзкі актывіст, мэнэджар культурніцкіх праектаў і палітычны вязень.

Хуткія факты Род дзейнасьці, Дата нараджэньня ...
Remove ads

Біяграфія

Нарадзіўся ў Лідзе. Скончыў Берасьцейскі дзяржаўны ўнівэрсытэт па спэцыяльнасьці «турыстычны мэнэджмэнт»[2]. Пасьля заканчэньня ўнівэрсытэту працаваў па разьмеркаваньні ў турфірме, служыў у войску. Некалькі гадоў працаваў карэспандэнтам «Радыё Рацыя» ў Берасьці, пісаў для музычных сайтаў і выданьняў.

Сузаснавальнік культурніцкай ініцыятывы «Арт Сядзіба», стваральнік крамы symbal.by, якая займалася папулярызацыяй беларускай літаратуры і сувэніраў зь беларускай нацыянальнай сымболікай. Быў арганізатарам і мэнэджэрам шэрагу культурніцкіх праектаў[2]. У 2018 годзе ўзнагароджаны Мэдалём да стагодзьдзя БНР.[3]

15 лістапада 2021 года быў затрыманы пасьля выкліку ў міліцыю. Пасьля гэтага тройчы асуджаны па адміністрацыйных справах (на 15, 13 і 7 сутак), а пасьля ўжо па крымінальнай справе пераведзены ў СІЗА-1[4]. Абвінавачаны паводле ч. 1 арт. 356 (здрада дзяржаве), ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, якія груба парушаюць грамадзкі парадак), ч. 3 арт. 361 (заклікі да дзеяньняў, накіраваных на прычыненьне шкоды нацыянальнай бясьпецы Рэспублікі Беларусь), ч. 1 арт.361-1 (кіраўніцтва экстрэмісцкім фармаваньнем). Па вэрсіі абвінавачаньня, Белавус «на працягу дзесяці гадоў вёў актыўную дзейнасьць, скіраваную на зьмену дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам» і «пад выглядам культурна-гістарычнага развіцьця ў розных агульнадаступных сацыяльных сетках і на сайтах ён распаўсюджваў ідэі беларускага нацыяналізму, мэтай якіх зьяўлялася зьмена дзяржаўнай улады ў Беларусі». 11 мая 2023 году Менскі гарадзкі суд прысудзіў Паўлу Белавусу 13 гадоў зьняволеньня[5]. Вырак вынесла судзьдзя Жанна Брысіна[1].

Жанаты, мае двух дзяцей[4].

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads