Падкарэнная залоза
залоза рэпрадуктыўнай сыстэмы ў мужчыны і самцоў сысуноў From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Падкарэ́нная залоза, падкарэ́ньніца[1], таксама — чаля́сьніца[2] альбо праста́та[3] (па-лацінску: prostata) — няпарная экзакрынная трубчаста-альвэалярная залоза мужчынскага арганізма сысуноў. Чалясьніца значна адрозьніваецца ў розных відаў у анатамічных, фізыялягічных і хімічных дачыненьнях.

Прастата чалавека
У чалавека падкарэнная залоза — няпарны андрагензалежны орган, разьмешчаны ў малым тазе паміж дном мачавіка і ампулай прамой кішкі. Яна з усіх бакоў ахоплівае пачатковую частку мачаспуску, у які адкрываюцца яе вывадныя пратокі. Функцыю прастаты рэгулую нэрвовая і эндакрынная сыстэма[3].
Функцыі падкарэннай залозы
- выпрацоўка чалясьнічнага соку, які зьяўляецца асновай для кнуры.
- выпрацоўка біялягічна актыўных рэчываў
- выконвае ролю затамкі — закрывае выйсьце з мачавіка ў часе эрэкцыі.
- стварае адчуваньне аргазму за кошт разьвітае сыстэмы інэрвацыі.
- велічыня сакрэцыі рэзка ўзмацняецца пад уплывам парасымпатычных імпульсаў і андрагенаў.
Хваробы
- Прастатыт
- Пухліны, напр., адэнома падкарэннай залозы
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads