Паліграф

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Палігра́ф (у папулярнай літаратуры таксама дэтэктар хлусьні) — прылада, якая занатоўвае розныя фізыялягічныя паказьнікі чалавека, такія як дыханьне, кравяны ціск, праводнасьць скуры(en) і пульс, пакуль таму задаюць розныя пытаньні. Сутнасьць выкарыстаньня паліграфа палягае ў меркаваньні, што пэўныя падманлівыя адказы на пытаньні могуць выклікаць у паддопытнага выразную фізыялягічную рэакцыю, якой не назіраецца, калі адказ паддопытнага ёсьць ісьцінай.

Паліграф быў вынайдзены ў 1921 годзе Джонам А. Ларсанам, студэнтам мэдыцыны ў Каліфарнійскім унівэрсытэце ў Бэрклі і афіцэрам паліцэйскага дэпартамэнту Бэрклі ў Бэрклі, Каліфорнія.[1] У 2003 годзе рэдкалегія Энцыкляпэдыі Брытаніка зьмясьціла паліграф у сьпісе найлепшых вынаходзтваў, якія «паўплывалі на жыцьцё чалавека ў лепшы ці горшы бок».[2]

Шырокае кола навуковай супольнасьці лічыць мэтад паліграфіі псэўданавуковым.[3] Тым ня менш, у некаторых краінах паліграф выкарыстоўваецца як прылада для допыту асобаў, падазроных у зьдзяйсьненьні злачынства, а таксама пры прыёме на працу на значных пасадах, будзь то дзяржаўны ці прыватны сэктар.[4] У Беларусі выкарыстаньне паліграфа рэглямэнтуецца Пастановай Міністэрства ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь «Аб зацьверджаньні Інструкцыі пра парадак правядзеньня органамі ўнутраных справаў Рэспублікі Беларусь апытаньня грамадзянаў з выкарыстаньнем паліграфа».[5] Пры гэтым, апытаньне з выкарыстаньнем паліграфа пэўных катэгорыяў грамадзян (як то цяжарных жанчын, людзей пад узьдзеяньнем прэпаратаў або алькагольнага ап’яненьня, у скрайняй ступені стомленасьці) не забаронена, а не рэкамэндуецца, хоць у іншых краінах існуе практыка забароны.[6]

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads