Паўднёвы Трыкутнік
сузор’е паўднёвай паўкулі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Паўднёвы Трыкутнік (па-лацінску: Triangulum Australe, TrA) — невялікае сузор’е ў паўднёвым нябесным паўшар’і. Прыстаўку «Паўднёвы» сузор’е атрымала, бо ў паўночным паўшар’і ўжо было сузор’е Трыкутнік. Абодва сузор’і атрымалі назву паводле трохкутнай формы, якую ўтвараюць няйярчэйшыя зоркі. Упершыню сузор’е было нанесенае на мапу пад назвай Triangulus Antarcticus Пэтрам Плянцыюсам у 1589 годзе, а цяперашнюю назву сузор’е набыла ў працы Ёгана Баера «Уранамэтрыя» (1603). У 1756 годзе Нікаля Люі дэ Лякайль, францускі вандроўнік і астраном, нанёс на мапу і даў імёны найярчэйшым зоркам паводле абазначэньняў Баера.
Альфа Паўднёвага Трыкутніка, зорка, вядомая пад назвай «Атрыя» — другі паводле зорнай велічыні аранжавы гігант і найярчэйшая зорка ў сузор’і. Трыкутнік дапаўняюць два белыя карлікі: Бэта і Гама Паўднёвага Трыкутніка. Хоць сузор’е і ляжыць на нябеснай сфэры ў Млечным Шляху і ўтрымлівае шмат зорак, але аб’екты глыбокага космасу не прыцягваюць да сябе значнай увагі. Адметнымі аб’ектамі сузор’я зьяўляюцца расьсеяная скупнасьць NGC 6025 і плянэтарная туманнасьць NGC 5979.
Remove ads
Апісаньне
Паўднёвы Трыкутнік — невялікае сузор’е, якое мяжуе з Навугольнікам на поўначы, Цыркулем на захадзе, Райскай Птушкай на поўдні і Ахвярнікам на ўсходзе. Праз сузор’е праходзіць Млечны Шлях, таму маецца вялікая колькасьць зорак.[1] Разьмяшчэньне зорак у форме амаль правільнага трохкутніка дапамагае лёгка знаходзіць сузор’ ў небе. Паўднёвы Трыкутнік знаходзіцца амаль на самым поўдні нябеснай сфэры, таму ня бачны з Эўропы, але амаль ва ўсім паўднёвым паўшар’і зьяўляецца незаходзячым сузор’ем. Афіцыйныя межы сузор’я, утвораныя 18-адрэзкавым шматкутнікам, былі вызначаныя ў 1930 годзе Эжэнам Дэльпортам. У экватарыяльнай сыстэме каардынат простае ўзьняцьцё гэтых межаў ляжыць паміж 14г 56,4х і 17г 13,5х, а схіленьне — паміж −60,26° і −70,51°. Кульмінацыі Паўднёвы Трыкутнік дасягае кожны год а 21 гадзіне 23 жніўня.
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads