Пол Энтані Самуэлсан
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Пол Э́нтані Самуэ́лсан (па-ангельску: Paul Anthony Samuelson; 15 траўня 1915, Гэры, Індыяна — 13 сьнежня 2009, Бэлмант, Масачусэтс) — выбітны амэрыканскі эканаміст, ляўрэат Нобэлеўскай прэміі па эканоміцы (1970) «за навуковую працу, разьвілі статычную і дынамічную эканамічную тэорыю і зрабілі ўклад у павышэньне агульнага ўзроўню аналізу ў галіне эканамічнай навукі».
Remove ads
Біяграфія
Пол Самуэлсан нарадзіўся ў невялікім сталеліцейным мястэчку Гэры ў штаце Індыяна ў сям’і аптэкара Фрэнка Самуэлсана і Элы Ліптан, габрэйскіх імігрантаў з Польшчы.
Вучыўся ў Чыкаскім унівэрсытэце; доктар філязофіі (Ph.D.) Гарварду; прафэсар Масачусэцкага тэхналягічнага інстытуту. Лічыцца ініцыятарам «нэаклясычнага сынтэзу» (аб’яднаньня ў адну канцэпцыю нэаклясычнай мікраэканомікі і кэйнсіянскай макраэканомікі) і адным з заснавальнікаў нэакейнсіянства.
Прэзыдэнт Міжнароднай эканамічнай асацыяцыі (1956—1959). Прэзыдэнт Эканамэтрычнага грамадзтва (1952). Прэзыдэнт Амэрыканскай эканамічнай асацыяцыі (1961). Узнагароджаны мэдалём Дж. Б. Кларка (1947), Нацыянальнай навуковым мэдалём ЗША (1996).
Remove ads
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads