Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі (Кіеў)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Помнік байцам антытэрарыстычнай апэрацыі ў Кіеве — помнік, выкананы ў выглядзе мяча, які пранізвае мапу Расеі. Адкрыты 1 жніўня 2017 году ў Кіеве.
Прысьвечаны байцам, якія ўдзельнічалі ў Антытэрарыстычнай апэрацыі (АТА). Помнік разьмешчаны на скрыжаваньні праспэкта Леся Курбаса і вуліцы акадэміка Каралёва ў Кіеве, яго вышыня складае 2,5 мэтру.
Па словах арганізатараў, помнік усталявалі, каб ушанаваць памяць загінулых падчас канфлікту на Данбасе байцоў і каб пастаянна нагадваць жыхарам украінскай сталіцы аб цане міру.
Прадстаўнік грамадзкай арганізацыі «Вэтэраны АТА» Яўген Яранцаў распавёў парталу АСН, што памятны знак сымбалізуе будучую перамогу Ўкраіны над агрэсарам[1].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads