Праванс-Альпы-Лазурны бераг
францускі адміністрацыйны рэгіён From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Праванс-Альпы-Лазурны бераг (па-француску: Provence-Alpes-Côte d’Azur) — рэгіён на паўднёвым-усходзе Францыі. Адміністрацыйны цэнтар і найбуйнейшы горад — Марсэль (855 393 жыхароў, другі паводле велічыні горад Францыі пасьля Парыжу). Насельніцтва на 2012 год складала 4 935 576 чалавек (7-е месца сярод рэгіёнаў). У адрозьненьне ад большасьці рэгіёнаў Францыі, адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа 2014 году, якая набыла моц з 1 студзеня 2016 году, Праванс-Альпы-Лазурны бераг не закранула, і межы рэгіёну засталіся бязь зьменаў.
Remove ads
Геаграфія
Плошча тэрыторыі 31 400 км². Рэгіён мяжуе на захадзе зь Лянгедок-Русыёнам — Поўдзень-Пірэнэямі (да 1 студзеня 2016 — зь Лянгедок-Русыёнам), на поўначы — з Авэрньню — Ронай-Альпамі (да 1 студзеня 2016 — з Ронай-Альпамi), на ўсходзе — з Італіяй, на поўдні абмываецца Міжземным морам. Уключае наступныя дэпартамэнты: Альпы Верхняга Праванса, Прыморскія Альпы, Буш-дзю-Рон, Вар, Верхнія Альпы і Ваклюз. Празь яго працякаюць рэкі Дзюранс, Вар і Рона. Акрамя Марсэлю, буйнымі гарадамі зьяўляюцца таксама Ніцца (342 295 жыхароў), Тулён (163 760 жыхароў) і Экс-ан-Праванс (141 545 жыхароў).
Remove ads
Асобы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads