Разград
горад у Баўгарыі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ра́зград (па-баўгарску: Разград) — горад на паўночным усходзе Баўгарыі, які месьціцца ў даліне ракі Русэнскі Лом. Уваходзіць у гісторыка-геаграфічны рэгіён Лудагор’е. Горад зьяўляецца адміністрацыйным цэнтрам Разградзкай вобласьці.
Remove ads
Гісторыя
Сучасны горад быў пабудаваны на парэштках старажытнарымскага гораду Абрыт на беразе ракі Русэнскі Лом. У сваю чаргу Абрыт быў пабудаваны на тракійскім паселішчы IV—V стагодзьдзя да н. э. невядомай назвы. У рэгіёне былі знойдзеныя некалькі бронзавых манэтаў тракійскага караля Сэўта III і керамікі, а таксама артэфакты іншых кіраўнікоў і ахвярны алтар Гэраклу.
Славутасьці Разграду ўключаюць архітэктурны комплекс Варошы XIX стагодзьдзя, этнаграфічны музэй і некалькі іншых музэяў, характэрную вежу з гадзіньнікам у цэнтры, пабудаваную ў 1864 годзе, царкву Сьвятога Мікалая 1860 года, скульптуру «Моміна», маўзалей вызваліцеляў і мячэт Ібрагіма-пашы, які стаіць у месцы з 1530 году.
У асманскі пэрыяд горад называўся Хэзарградам. У працяг расейка-турэцкіх войнаў пры Кацярыне II, Аляксандры I і Мікалаі I Хэзарград быў неаднаразова захоплены расейскім войскам. У вайну 1877—1878 гадоў уяўляў сабой цэнтральны апэрацыйны пункт турэцкага войска, якое дзейнічала зь лініі Русэ—Шумэн. Блізу горада быў уладкаваны ўмацаваны лягер, адкуль турэцкі галоўнакамандуючы Мэхмэд Алі-паша прадпрымаў наступу супраць войскаў расейскага атраду, разьмешчанага на рацэ Чэрні-Лом.
Remove ads
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads