Райкунда
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Райкунда (Радыгунда, Ранікунда; ? — 512) — каралева лянгабардаў.
Біяграфія
Дачка караля Турынгіі Бізына і лянгабардкі Мэніі[2]. Мела братоў Гермінафрыда, Бэртара і Бадэрыха, якія падзялілі паміж сабой імпэрыю па сьмерці бацькі.
Разам з маці выправілася ў Лянгабардзкае каралеўства, дзе выйшла замуж за караля Вака каля 510 году, але неўзабаве памерла і не пакінула нашчадкаў.
Мяркуецца, што блізкае сваяцтва Альдоіна з каралём Вакам праз Райкунду прычынілася да яго празначэньня ў 540 году апекуном Вальтара, малалетняга спадчыньніка караля лянгабардаў[3].
Remove ads
Глядзіце таксама
Крыніцы
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads