Рамуальд Клім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Рамуа́льд Язэ́павіч Клім (25 траўня 1933, вёска Хвоева Нясьвіскага павету Наваградзкага ваяводзтва Польшчы — 28 траўня 2011, Менск, Беларусь) — савецкі беларускі лёгкаатлет і трэнэр, алімпійскі чэмпіён 1964 року ў кіданьні молата.
Remove ads
Жыцьцяпіс
Скончыў Менскі інстытут фізычнай культуры (1956). Працаваў выкладчыкам фізвыхаваньня ў Горацкай сельскагаспадарчай акадэміі. Выступаў за ДСТ «Чырвоны Сьцяг» (1959—1964)[1], пасьля — за армейскія клюбы Віцебску і Менску. У склад зборнай СССР увайшоў у 30-гадовым узросьце.
Памёр 28 траўня 2011 року пасьля працяглай хваробы. Пахаваны на Ўсходніх могілках Менску.
Спартовая кар’ера
Чэмпіён Алімпійскіх гульняў 1964 року, срэбны прызэр Алімпійскіх гульняў 1968 року. Чэмпіён Эўропы 1966 року, срэбны прызэр чэмпіянату Эўропы 1969 року. Двухразовы пераможца розыгрышу Кубку Эўропы (1965, 1967). Двухразовы пераможца Спартакіядаў народаў СССР (1967, 1971). Чатырохразовы чэмпіён СССР (1965, 1966, 1967, 1971). Уладальнік Кубку CCCР (1969). Пяціразовы пераможца мэмарыялу братоў Знаменскіх. Завяршыў спартовую кар’еру ў 1973 року, пасьля чаго займаўся трэнэрскай дзейнасьцю. З 1997 року — прафэсар-кансультант катэдры лёгкай атлетыкі Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту фізкультуры.
Рэкардсмэн сьвету (74,52 м — 1969), дзевяціразовы рэкардсмэн СССР.
Remove ads
Узнагароды і прэміі
Заслужаны майстар спорту СССР (1964). Заслужаны дзяяч фізычнай культуры Беларускай ССР (1971). Заслужаны трэнэр БССР (1983). Арбітар найвышэйшай нацыянальнай катэгорыі (1980). Узнагароджаны ордэнам «Знак Пашаны», Знакам ЦК УЛКСМ «Спортивная доблесть» і Ганаровым знакам «За заслуги в развитии физической культуры и спорта».
Памяць
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads