Руская вуліца (Вільня)
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ру́ская ву́ліца[a][1] (лет. Rusų gatvė) — вуліца ў цэнтральнай частцы Вільні, у Старым Месьце. Зьвязвае вуліцы Літарацкую і свой гістарычны працяг (цяпер вуліца Майроніса) да моста ў Зарэчча.
Архітэктурныя дамінанты вуліцы — цэрквы Прачысьценская і Спаская (перабудаваная ў жылы дом), помнікі архітэктуры XIV—XIX стагодзьдзяў.
Remove ads
Гісторыя
Атрымала сваю назву ад Рускага Гораду, да якога яна праходзіць. У гістарычных крыніцах упамінаецца як Мітрапаліцкая (ад іншай назвы Рускага Гораду — юрыдыкі мітрапалітаў Кіеўскай, галіцкай і ўсяе Русі мітраполіі), Спаская (ад Спаскай царквы) і Прачысьценская (ад Прачысьценскай царквы).
Да 1-й паловы XX ст. была даўжэйшай і даходзіла да скрыжаваньня з Зарачанскай вуліцай і моста на Зарэчча. На гэтым працягу гістарычнай трасы (вуліца Майроніса) у наш час апынулася Прачысьценская царква, што раней стаяла на самой вуліцы.
4 верасьня 2016 году летувіскія ўлады ўрачыста адкрылі шыльду з назвай вуліцы на расейскай мове і выявай купалоў-цыбулінаў. З нагоды адкрыцьця выступіў расейскі фальклёрны ансамбль «Аринушка». У гэты ж дзень невядомыя замазалі шыльду карычневай фарбай[2].
Remove ads
Галерэя
- Руская вуліца ў мастацтве
- Прачысьценская царква паводле інвэнтару XVII ст.
- Прачысьценская царква да 1810
- Прачысьценская царква да 1810
- Прачысьценская царква, пераробленая ў анатамічную залю
- Прачысьценская царква па маскоўскай перабудове, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1870
- Руіны Спаскай царквы, 1874
- Прачысьценская царква. Ё. Камараўскас, 1899
Заўвагі
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads