Русэнборг Тронгэйм

нарвэскі футбольны клюб From Wikipedia, the free encyclopedia

Русэнборг Тронгэйм
Remove ads

«Русэнборг» (па-нарвэску: Rosenborg) — нарвэскі футбольны клюб з гораду Тронгэйму. Заснаваны ў 1917 годзе. 26-разовы чэмпіён Нарвэгіі, 12-разовы ўладальнік Кубка Нарвэгіі.

Хуткія факты Поўная назва, Заснаваны ...
Remove ads

Гісторыя

Клюб паўстаў 19 траўня 1917 году, калі купа дванаццаці маладых людзей з Тронгэйму заклалі спартовы клюб «Од». Назва была даніной павагі шаенскага клюбу «Од», самага пасьпяховага клюбу Нарвэгіі на той час. Першыя некалькі гадоў каманда гуляла толькі зь мясцовымі камандамі, перш чым паспрабавала далучыцца да рэгіянальнага чэмпіянату ў 1920 годзе. Як і большасьці маленькім клюбаў, «Оду» было адмоўлено, но звычайнай справай у тыя часы былі адначасныя выступы футбалістаў як у невялікіх, гэтак і большых клюбаў. Праз загрозу недахопу гульцоў малых клюбам адмаўлялася ва ўдзеле ў рэгіянальных лігах. Празь няўдалыя спробы рэгістрацыі гульцы клюбу расчараваліся і пачалі сыходзіць з клюбу. Гэтак, у 1923 годзе трангэймцы згулялі толькі адзін матч.

Да 1926 году клюбнае кіраўніцтва заахвоціла да футболу новае пакаленьне футбалістаў. Урэшце, намаганьні клюбу мелі плён і ў 1927 годзе клюб атрымаў дазвол на ўдзел у рэгіянальнай лізе. Перш чым далучыцца да Нарвэскай футбольнай асацыяцыі клюб быў вымушаны зьмяніць назоў на «Русэнборг», такім чынам адлюстраваўшы раён гораду, зь якога клюб і паходзіў. Справа была ў тым, што асацыяцыя забараняла сваім клюбам-сябрам мець аднолькавыя назвы.

Remove ads

Дасягненьні

1967, 1969, 1971, 1985, 1988, 1990, 1992, 1993, 1994, 1995,
1996, 1997, 1998, 1999, 2000, 2001, 2002, 2003, 2004, 2006,
2009, 2010, 2015, 2016, 2017, 2018
1960, 1964, 1971, 1988, 1990, 1992, 1995, 1999, 2003, 2015,
2016, 2018

Склад

Актуальны на 20 ліпеня 2025 году
Больш інфармацыі №, Пазыцыя ...

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads