Сабор Аляксандра Неўскага (Талін)
праваслаўны храм у Таліне From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сабор Аляксандра Неўскага (па-эстонску: Aleksander Nevski peakirik) — стаўрапігіяльны катэдральны праваслаўны саборны храм у вядзеньні Эстонскай праваслаўнай царквы Маскоўскага патрыярхату. Знаходзіцца ў Таліне на ўзвышшы Тоомпэа.
| Славутасьць | |
Сабор Аляксандра Неўскага Aleksander Nevski peakirik | |
| Краіна | Эстонія |
| Места | Талін |
| Каардынаты | 59°26′9″ пн. ш. 24°44′22″ у. д. |
| Канфэсія | праваслаўе |
| Эпархія | Расейская праваслаўная царква |
| Тып будынка | пяцікупальны храм |
| Архітэктурны стыль | псэўдарускі стыль |
| Аўтар праекту | Міхаіл Праабражэнскі |
| Дата заснаваньня | 1895 |
| Будаваньне | 1895—1900 гады |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
| Стан | дзейны |
| Сайт | Афіцыйны сайт |
Сабор Аляксандра Неўскага на мапе Эстоніі Сабор Аляксандра Неўскага | |
Remove ads
Мінуўшчына
Збудаваны ў 1894—1900 роках паводле праекту архітэктара М. Т. Праабражэнскага ў памяць пра цудоўнае ўратаваньне імпэратара Аляксандра III у чыгуначнай аварыі 1888 року. Асьвечаны 30 красавіка 1900 року ў гонар сьвятога Аляксандра Неўскага.
Пабудаваны падчас русыфікацыі сабор для многіх эстонцаў сымбалізаваў прыгнёт. У 1924 эстонскія ўлады намагаліся на ягоным месцы ўзьвесьці «Пантэон эстонскай незалежнасьці», аднак з прычыны нястачы сродкаў і масіўнае канструкцыі храму гэты праект ня быў рэалізаваны. У 1928 року зьявіўся законапраект, паводле якога чарговы раз плянавалася зруйнаваць храм. Законапраект быў зьняты з разгляду эстонскім парлямэнтам пасьля грамадзкага супраціву праваслаўных вернікаў.
Падчас нямецкай акупацыі храм быў зачынены. У 1945 року аднавіў дзейнасьць.

У 1947 савецкія ўлады адабралі падвальнае памяшканьне, у якім знаходзілася царква сьвятога Андрэя, пад бамба-, а пазьней пад кнігасховішча.
У 1960-х улады плянавалі перарабіць сабор на плянэтарый. Паводле вэрсіі, якая распаўсюджвалася за часам патрыярства Алексія II, ён быў выратаваны ад гэтага япіскапам Алексіем Рыдыгерам[1].
Пасьля аднаўленьня незалежнасьці Эстоніі храму быў вернуты цокальны паверх. У 1999 сабор Аляксандра Неўскага атрымаў статус стаўрапігіяльнага[2].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads
