Слуцкі краязнаўчы музэй
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Слу́цкі краязна́ўчы музэ́й — дзяржаўны музэй у Слуцку. Маючы ў фондзе больш за 27 тысяч экспанатаў, колькасьць якіх штогод узрастае, музэй ладзіць каля 40 стацыянарных і перасоўных выставаў і больш за 700 экскурсіяў.[3]
Слуцкі краязнаўчы музэй разьмешчаны ў будынку былога дваранскага сходу, які знаходзіцца амаль у цэнтры гораду. Музэй мае дзьве філіі: музэй этнаграфіі і галерэя мастацтва. Асноўнай тэматыкай музэю этнаграфіі зьяўляюцца быт і заняткі сялянаў Слуцкага павету ў XIX — пачатку XX стагодзьдзя.
Remove ads
Гісторыя
Будынак краязнаўчага музэю быў пабудаваны ў канцы XVIII — пачатку XIX стагодзьдзяў (імаверна, у 1789[4] ці 1798 годзе[5] ў стылі клясыцызму і меў прызначэньне панскай сядзібы.[4] Да пачатку XX стагодзьдзя будынак выкарыстоўваўся ў якасьці дому дваранскага сходу, а потым стаў гарадзкім клюбам. У часы паміж лютаўскай рэвалюцыяй і кастрычніцкім пераваротам бальшавікі Слуцку ладзілі ў ім мітынгі і празвалі будынак «камуністычным клюбам імя Крэйнэса» ў гонар І. Крэйнэса, аднаго з сябраў Слуцкай арганізацыі бальшавікоў.[6]
Ад 1952 году будынак клюбу перададзены ў валоданьне Слуцкага краязнаўчага музэю, дзе музэй працуе па сёньняшні дзень.[7]
Remove ads
Крыніцы
Літаратура
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads