Старашклоўскі сельсавет
адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Старашкло́ўскі сельсавет (да 2013 году — Ры́жкавіцкі сельсавет) — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Шклоўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Адміністрацыйны цэнтар — горад Шклоў[1]. Да ўваходжаньня ў склад Шклова цэнтрам сельсавету была вёска Рыжкавічы[2]. Насельніцтва на 2010 год — 1282 чалавек[3].
Гісторыя
14 сьнежня 2007 году вёскі Маладзёжная і Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[4].
1 сакавіка 2012 году ў складзе сельсавету ўтвораны хутар Станцыя Рыжкавічы[5].
20 лістапада 2013 году ў склад сельсавету перададзеныя ўсе населеныя пункты — Бабчына, Вабічы, Карбатоўка, Клімавічы, Красная Горка, Палыкавічы, Рагозна, Рамшына, Ступляны, Тударава, Чарнаручча — ліквідаванага Чарнаруцкага сельсавету, а сельсавет перайменаваны з Рыжкавіцкага ў Старашклоўскі[6].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads