Рыжкавічы
былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ры́жкавічы[1] — былая вёска ў Шклоўскім раёне Магілёўскай вобласьці, колішняя цэнтральная сядзіба калгасу імя Леніна, цяпер у складзе Шклова. Рыжкавічы зьяўляліся цэнтрам Рыжкавіцкага сельсавету.
Remove ads
Гісторыя
Вёска Рыжкавічы вядомая ад XVI стагодзьдзя. Некалі тут беларускія магнаты Хаткевічы пабудавалі кляштар дамініканаў. Была тут і ўніяцкая царква Пятра й Паўла, якую зьнішчылі ў сярэдзіне XX стагодзьдзя. За часамі Другой сусьветнай вайны ў Рыжкавічах было габрэйскае гета, якое фашысты зьнішчылі пры канцы 1941 году. Памятнага знаку пра зьнішчаных габрэяў у вёсцы й Шклове няма.
14 сьнежня 2007 году, разам зь вёскамі Маладзёжная і Малое Зарэчча, Рыжкавічы ўвайшлі ў склад гораду Шклова[2].
Remove ads
Насельніцтва
- 2008 год — 239 двароў, 566 чалавек
- 1999 год — 587 чалавек
Прамысловасьць
Калгасу імя Леніна, партаргам якога ў 1980-я гады быў Аляксандар Лукашэнка, ужо даўно няма. У сярэдзіне дзевяностых ён заняпаў, а потым яго ліквідавалі. Рыжкавічы вядомыя тым, што тут жыў і працаваў намесьнікам старшыні калгасу імя Леніна й партаргам Аляксандар Лукашэнка. Дагэтуль тут жыве ягоная жонка Галіна.
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads