Сусьветны каардынаваны час

часовая шкала, заснаваная на вызначэньні сэкунды і сярэдняга грынвіцкага часу From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Сусьветны каардынаваны час[1] (СКЧ) — час, утвораны спалучэньнем часовай шкалы, заснаванай на вызначэньні сэкунды і сярэдняга грынвіцкага часу (СГЧ)[2].

Хуткія факты Кароткая назва, Створана паводле ...

Служыць асновай цывільнага часу, які адрозьніваецца на цэлую колькасьць сэкундаў ад атамнага часу і на дробавую колькасьць сэкундаў ад сусьветнага часу СЧ1 (анг. UT1). Спадкаемца сярэдняга грычвіцкага часу (СГЧ). Новае імя было ўведзена, каб пазбавіцца ад назову вызначанага месца на Зямлі ў міжнародным стандарце. Грунтуецца на атамным адліку часу, а не на часе ў Грынвічы. Аднолькавы ўзімку і ўлетку. Таму для тых месцаў, дзе прыняты пераход на пэўны тэрмін да летняга часу, зрушэньне адносна СКЧ на гэты тэрмін зьмяняецца.

Remove ads

Мэтад выліку

  • СЧ (анг. UT) — сярэдні сонечны час на мэрыдыяне Грынвіча. З-за нераўнамернасьці кручэньня Зямлі грынвіцкі мэрыдыян круціцца таксама нераўнамерна. Акрамя таго, у выніку бесьперапыннага перамяшчэньня восі кручэньня ў целе самой Зямлі геаграфічныя палюсы соваюцца па паверхні Зямлі, а разам зь імі зьмяняюць сваё месцазнаходжаньне і плоскасьці праўдзівых мэрыдыянаў. З-за гэтых фактараў адрозьніваюць наступныя сыстэмы вымярэньня часу:
  • СЧ0 (анг. UT0) — час на імгненным грынвіцкім мэрыдыяне, вызначаны па імгненным месцазнаходжаньні палюсоў Зямлі. Гэты час, непасрэдна атрымоўваемы ў выніку астранамічных назіраньняў сутачных рухаў зорак;
  • СЧ1 (анг. UT1) — час на сярэднім грынвіцкім мэрыдыяне, выпраўлены з улікам руху зямных палюсоў: UT1 = UT0 + Δλ, дзе Δλ — папраўка, якая залежыць ад каардынат імгненнага полюсу, адлічваемых адносна агульнапрынятага сярэдняга полюсу;
  • СЧ2 (анг. UT2) — час, выпраўлены з улікам сэзоннай нераўнамернасьць кручэньня Зямлі ΔTs: UT2 = UT1 + ΔTs.

Для ўзгадненьня назіраемага сусьветнага часу СЧ1 і строга раўнамернага Міжнароднага атамнага часу (МАЧ, фр. TAI) з 1964 году ўвялі раўнамерна-пераменную шкалу СКЧ. Маштабы СКЧ і МАЧ роўныя, а нульпункт зьмяняецца скокам. Паміж СКЧ і СЧ1 назапашваецца разыходжаньне, абумоўленае, па-першае, нераўнамернасьцю шкалы СЧ1, а, па-другое, няроўнасьцю маштабаў СЧ1 і МАЧ (1 сэкунда UT1 у дакладнасьці ня роўная 1 атамнай сэкундзе). Пры нарастаньні разыходжаньня паміж СКЧ і СЧ1 да 0,7 сэкунды робіцца карэктыроўка скокам на 1 сэкунду.

Дадатковая высакосная сэкунда дадаецца (або, тэарэтычна, адымаецца) 30 чэрвеня або 31 сьнежня пры неабходнасьці. Першая зьмена была ў 1972 годзе, дадана дадатная сэкунда ў 23:59:60. Даданьне сэкунды вызначае Міжнародная служба вярчэньня Зямлі і сыстэмаў адліку (МСЧЗСА; Франкфурт-на-Майне, зямля Гэсэн, Нямеччына), паводле іх назіраньняў за вярчэньнем Зямлі.

Сыгналы дакладнага часу перадаюцца па радыё, тэлебачаньні і інтэрнэт у сыстэме СКЧ.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads