Сылвэштры Варэла
партугальскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сылвэ́штры Мануэ́л Ганса́лвіш Варэ́ла (па-партугальску: Silvestre Manuel Gonçalves Varela; нар. 2 лютага 1985 году, Алмада, Партугалія) — колішні партугальскі футбаліст, нападнік. Былы гулец нацыянальнай зборнай Партугаліі.
Remove ads
Кар’ера
«Спортынг»
Варэла зьяўляецца выхаванцам акадэміі клюбу «Пашкадорыш», адкуль у 2002 годзе перайшоў у моладзевы склад лісабонскага «Спортынгу». У 2004 годзе Варэла перайшоў, на правах арэнды, у клюб «Каза Пія». У сэзоне 2005—2006 гадоў Варэла правёў першыя 4 матчы за клюб. У наступным годзе ён зноў быў аддадзены ў арэнду, у гішпанскі клюб «Рэкрэатыва», за які правёў 22 гульні.
У чэрвені 2008 году Варэла вярнуўся ў «Спортынг», але ў тым жа міжсэзоньні ён быў прададзены ў клюб «Эштрэла» з Амадоры. За «Эштрэлу» Варэла правёў добры сэзон, забіўшы 7 галоў у 32 гульнях.
«Порту»
3 сакавіка 2009 году Варэла падпісаў 5-гадовы кантракт з клюбам «Порту»[2]. Футбаліст перайшоў у «Порту» на правах вольнага агента 1 ліпеня таго ж году[3].
У сваім першым сэзоне ў «Порту» Варэла займаў пазыцыю другога нападніка пасьля калюмбійскага гульца Радамэля Фалькао. У сакавіку 2010 году Сылвэштры зламаў галёначную костку, з-за чаго выбыў на працяглы час. У жніўні 2014 году быў аддадзены ў арэнду клюбу «Ўэст Бромўіч Альбіён» тэрмінам на адзін сэзон.
Remove ads
Міжнародная кар’ера
3 сакавіка 2010 году Варэла дэбютаваў у складзе зборнай Партугаліі, выйшаўшы на замену ў таварыскай гульні супраць зборнай Кітаю, у якой ягоная зборная атрымала перамогу зь лікам 2:0.
Дасягненьні
«Порту»:
- Чэмпіён Партугаліі: 2011, 2012, 2013
- Уладальнік Кубка Партугаліі: 2010, 2011
- Уладальнік Супэркубка Партугаліі: 2009, 2010, 2011, 2012, 2013
- Пераможца Лігі Эўропы: 2011
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads