Сядзіба Ададурава
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Сядзі́ба Ададу́рава, Бе́лая да́ча — гарадзкая сядзіба, якая месьціцца ў Менску ў мікрараёне Курасоўшчына. Зьяўляецца помнікам архітэктуры сядзібна-паркавай архітэктуры нэаклясыцызму.
| сядзіба | |
Сядзіба Ададурава, Белая дача | |
| Краіна | Беларусь |
| Горад | Менск |
| Каардынаты | 53°51′6.4″ пн. ш. 27°30′32.35″ у. д. |
| Архітэктурны стыль | нэаклясыцызм |
| Дата заснаваньня | другая палова XIX ст. |
| Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Сядзіба Ададурава, Белая дача на мапе Беларусі Сядзіба Ададурава, Белая дача | |
Remove ads
Гісторыя
Сядзіба была пабудаваная ў другой палове XIX стагодзьдзя начальнікам Лібава-Роменскай чыгункі, інжынэрам Мікалаем Ададуравым. Вакол дачы паступова ўтварылася невялікае селішча — Засьценак Ададурава, у якім напачатку XX стагодзьдзя пражывалі 70 чалавек[1].
Падчас расейска-японскай вайны 1904—1905 гг. дом Ададурава быў асьвячоны пад шпіталь для хворых і параненых, якія паступалі з поля бою.
Пасьля другой сусьветнай вайны ў сядзібным доме была спартовая база футбольнага клюбу «Дынама». У 1980-я гады дом рэстаўрыраваны паводле праекту Менскіх навукова-рэстаўрацыйных майстэраняў.
З 1990 году ў будынку знаходзіўся цэнтар беларускага фальклёру. На сёньняшні дзень далейшы лёс будынка ня вырашаны.
- Дубова-ліпавы масіў Белай дачы (15 чэрвеня 2021 году)
- Тамсама
Remove ads
Літаратура
- Чарняўская Т.І., Етчык Я.Л. Памяць. Мінск, кніга 2 — Мн., Белта, 2002
Крыніцы й заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads