Трон (фільм)

фільм Стывена Лісбергера, 1982 From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Трон» (па-ангельску: Tron)— амэрыканскі навукова-фантастычны кінафільм 1982 году, зьняты на студыі «Ўолта Дыснэя» рэжысэрам Стывэнам Лісбэргерам. Галоўныя вобразы выканалі Джэф Брыджэс, Дэйвід Ўорнэр, Брус Бакслайтнэр і Сындзі Морган. У 2010 годзе выйшаў сыквэл «Трон, або спадчына».

Remove ads

Зьмест

Кевін Флін (Джэф Брыджэс) — малады і адораны праграміст, які працуе на мегакарпарацыю ЭНКОМ. Хлопец стварае новыя кампутарныя гульні, аднак новы супрацоўнік Эд Дылінджэр нахабна прысвойвае аўтарства і атрымлівае належныя Кевіну ганарары і кар’ерны рост, а Фліна звальняюць. Тады Флін вырашае знайсьці адзін файл, які дакажа, што Дылінджэр абрабаваў яго.

У адзін цудоўны дзень Дылінджэр пазбаўляе ўсіх праграмістаў зь сёмым узроўнем аўтарызацыі (у тым ліку і Кевіна) доступу да праграмы «Пан нагляду» — штучнага інтэлекта, які правіць сеткай кампутараў карпарацыі. Два супрацоўнікі вырашаюць узламаць сыстэму, і ў гэтым ім дапамагае Кевін Флін. Тут адбываецца неверагоднае: Флін аказваецца «алічбаваным» і трапляе ўнутр кампутара, што было падстроена праграмаю «Пан нагляду». Там яго чакае зусім іншы сьвет. Аказваецца, кампутарныя праграмы жывуць у таталітарным грамадзтве, а «Пан нагляду» — жорсткі кіраўнік. Звычайныя праграмы ўтрымліваюцца ў своеасаблівых «канцлягерах» і часта ўдзельнічаюць у жорсткіх баях. У гэтым сьвеце свая вера — праграмы вераць у тое, што ў іх ёсьць вышэйшыя істоты-заступнікі, нейкія «карыстальнікі». Калі Флін трапляе ў віртуальны сьвет, няшчасныя праграмы прымаюць яго за свайго Збавіцеля. Герой павінен прайсьці сэрыю баёў і знайсьці супэрпраграму Трон, з дапамогай якой можна перамагчы злога дыктатара.

Remove ads

Стварэньне

Спэцэфэкты

«Трон» — першы ў гісторыі кінэматографа фільм, у якім шырока выкарыстоўвалася кампутарная графіка. У асноўным кампутар выкарыстоўваўся для стварэньня фонавых элемэнтаў і матацыклаў, а таксама многіх іншых спэцэфэктаў. У фільме зьмяшчаецца каля 20 хвілін чыстай графікі, дзе жывыя героі сумешчаныя з намаляванымі. Аднак некаторыя спэцэфэкты ўсё ж ствараліся па-старому — мэтадам ротаскапіяваньня і ручной размалёўкі кожнага кадра (дзеяньне «ўнутры кампутара» здымалася на чорна-белую стужку). Акрамя таго, упершыню ў гісторыі кінэматографа ў мастацкім фільме была прадэманстраваная кампутарная анімацыя асобы, хоць і ў значнай ступені спрошчаная.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads