Турайдзкі замак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Турайдзкі замак
Remove ads

Тура́йдзкі замак (па-латыску: Turaidas pils), або Тра́йдэнскі замак (па-нямецку: Burg Treiden) — нямецкі цагляны замак у Лівоніі (сучасная Латвія, Сігулдзкі край, горад Сігулда, мясцовасьць Турайда). Заснаваны ў 1214 годзе па загадзе рыскага біскупа Альбэрта фон Буксгеўдэна як фарпост у ліўскай Таарскай зямлі (Трайдэне). Будаўніцтва завершана ў XVI стагодзьдзі. Згарэў у 1776 годзе. Сучасны выгляд набыў пасьля рэстаўрацыі 1973 году.

замак
Турайдзкі замак
лат. Turaidas pils, ням. Burg Treiden
Thumb
КраінаЛатвія
МесцазнаходжаньнеСігулда
Каардынаты57°10′56″ пн. ш. 24°51′01″ у. д.
Архітэктурны стыльцагляная готыка
Першае згадваньне1214
Дата заснаваньня1214
Будаваньне1214XVI стагодзьдзе
Статусархеалягічны помнік дзяржаўнага значэньня[d][1]
СайтАфіцыйны сайт
Турайдзкі замак на мапе Латвіі
Thumb
Турайдзкі замак
Турайдзкі замак
Турайдзкі замак на Вікісховішчы

Remove ads

Гісторыя

Пабудаваны на месцы зруйнаванага лівамі драўлянага замку ліўскага князя Каўпа. Замак будаваўся паступова (да XVI стагодзьдзя) і быў адной з рэзыдэнцыяў рыскага біскупа. Пасьля распаду Лівонскае дзяржавы стаў часткай уласнасьці маёнтку Турайда.

Замак згарэў падчас пажару ў 1776 годзе. Рамантычныя руіны прываблівалі турыстаў у XVIII і XIX стагодзьдзях. У 1936 г. у круглай вежы была пабудавана аглядная пляцоўка. У 1973 годзе пачаліся археалягічныя дасьледваньні і рэстаўрацыя замку, якая цягнулася 25 год. У прыватнасьці, цалкам была адноўлена галоўная вежа замку, вышыня якой дасягае 38 мэтраў.

У 1988 годзе на прылеглай да замку тэрыторыі быў заснаваны Турайдзкі музэй-запаведнік.

Remove ads

Глядзіце таксама

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads