Тыма Кастэнінг
нямецкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Ты́ма Ка́стэнінг (па-нямецку: Timo Kastening; нар. 25 чэрвеня 1995 году) — нямецкі гандбаліст клюбу «Мэльзунген» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі правага скрайняга гульца.
Remove ads
Кар’ера
Дэбютаваў у Бундэсьлізе ў сэзоне 2013—2014 гадоў у веку 18 гадоў. Першым клюбам гандбаліста быў «Гановэр-Бургдорф», які ачольваў на той час Крыстафэр Нордмаер. У наступным Кастэнінг быў адным зь лідэраў каманды, гуляючы ўва ўсіх матчах клюбу ў Бундэсьлізе, стаўшы для супернікаў небясьпечным правым скрайнім. У сэзоне 2016—2017 гадоў закінуў 86 галоў у браму супернікаў, а сэзоне 2017—2018 гадоў выніковых кідкоў было 75. У сэзоне 2018—2019 гадоў Кастэнінг быў чацьвертым найлепшым бамбардзірам лігі з 190 галамі. У матчы айчыннага чэмпіянату супраць «Магдэбургу» 6 лютага 2020 году закінуў за гульню 13 галоў, а эфэктыўнасьць ягоных кідкоў у гульні склала 81,25%. Сэзон 2020—2021 гадоў пачаў ужо ў складзе клюбу «Мэльзунген»[1].
Remove ads
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads