Тэо Ўолкат
ангельскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Тэо Джэймз Ўолкат (па-ангельску: Theo James Walcott; нар. 16 сакавіка 1989 году, Лёндан, Ангельшчына) — колішні ангельскі футбаліст, які выступаў за нацыянальную зборную Ангельшчыны на пазыцыі атакуючага паўабаронцы, ўінгера ці нападніка. Ягоная пазыцыя на полі — правы флянг, бо ён зьяўляецца вельмі хуткім і тэхнічным гульцом, здольным адарвацца на хуткасьці ад супернікаў і зрабіць якасны прастрэл ці навес у штрафную плошчу. Тэо зьяўляецца адным з самых хуткіх футбалістаў у сьвеце[4].
Remove ads
Біяграфія
«Саўтгэмптан»
Ўолкат прыйшоў у стан «сьвятых» у сэзоне 2004—2005 гадоў ва веку 15 гадоў і дасягнуў са сваім клюбам фіналу Моладзевага Кубка Ангельшчыны. У дадатак ён стаў самым маладым гульцом «Саўтгэмптану» ў рэзэрвовай камандзе, у якой ён дэбютаваў ува ўзросьце 15 гадоў і 175 дзён[5].
«Арсэнал»
Ўолкат падпісаў з «Арсэналам» кантракт 16 сакавіка 2006 году ў дзень свайго 17-годзьдзя[6]. У Прэм’ер-Лізе Тэо дэбютаваў 19 жніўня 2006 году ў першы дзень новага ангельскага сэзону 2006—2007 гадоў[7].
Remove ads
Нацыянальная зборная
Тэо Ўолкат гуляе ў зборнай Ангельшчыны з 17 гадоў, дзе згуляў 14 матчаў і забіў 3 галы, прычым гэтыя 3 галы ён забіў у браму зборнай Харватыі, дзякуючы ім Ангельшчына перамагла на выезьдзе зь лікам 4:1.
Дасягненьні
«Арсэнал»:
- Уладальнік Кубка Ангельшчыны: 2014, 2015
- Уладальнік Супэркубка Ангельшчыны: 2015, 2017
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads