Уладзімер Дамашэвіч
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Уладзімер Дамашэвіч (сапр. — Уладзімер Максімавіч Дамашэвіч; 17 лютага 1928 — 30 красавіка 2014) — беларускі пісьменьнік, празаік, нарысіст. Заслужаны работнік культуры Беларусі, ляўрэат літаратурнай прэміі імя І.Мележа. Сябра Саюза пісьменьнікаў СССР.
Remove ads
Remove ads
Біяграфія
Нарадзіўся 17 лютага 1928 у в. Вадзяціна (Ляхавіцкі раён, Берасьцейская вобласьць), у сялянскай сям’і.
Навучаўся на філялягічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўнівэрсытэту, які скончыў ў 1953 г.
Працаваў у выдавецтвах:
- «Народная асьвета», «Беларусь» (з 1953 па 1967),
- на Беларускім радыё (1965),
- у часопісе «Полымя» літработнікам (з 1967 па 1972),
- загадчыкам аддзела прозы часопіса «Маладосьць» (з 1973 па 1977),
- рэдактарам выдавецтва «Мастацкая літаратура» (1977),
- загадваў аддзелам прозы часопіса «Маладосьць» (з 1978 па 1988).
Сябра Саюза Пісьменьнікаў СССР з 1962 г.
Загадам Прэзыдыюму ВС Рэспублікі Беларусь ад 2 верасьня 1992, атрымаў ганаровае званьне «Заслужаны работнік культуры Рэспублікі Беларусь»[2].
Remove ads
Творчасьць
У 1958 годзе надрукаваў першае апавяданьне, аповесьць «Трэці лішні», у часопісе «Маладосьць».
Выданыя кнігі:
- «Заклінаю ад кулі» (1960),
- «Між двух агнёў» (1963),
- «Абуджэньне» (1968),
- «Порахам пахла зямля» (аповесьць-хроніка) (1975),
- «Выбранае» (1977),
- «У лябірынце вуліц» (1979),
- «Каб радзіла зямля» (нарыс) (1972),
- «Кожны чацьвёрты» (аповесьць) (часопісны варыянт у «Маладосьці», 1983),
- «Першым заўсёды цяжка» (дакумэнтальная аповесьць, з У.Сазановічам,) (1986),
- Выбраныя творы (1988),
- «Камень з гары» (раман) (1990).
Remove ads
Сям’я
Жонка — Мендзялеева. Яе першы муж — праўнук Д.І. Мендзялеева, вядомага расейскага вучонага-хіміка. Яе ўнучка, Хрысьціна Мендзялеева — «Рок-князёўна '97»[4], былая вакалістка беларускага рок-гурту «Hasta La Fillsta»; сёньня жыве ў Бэльгіі, займаецца кінэматографам, і ўжо зьняла дэбютны фільм.
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads