Флэшфорвард

From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Флэшфорвард (ад па-ангельску: flashforward) — апавядальная тэхніка, што складаецца з адхіленьня расповяду ў будучыню.[1] Супрацьлегласьць — флэшбэк — гэта зварот да падзеяў у мінулым.

Пры ўзьнікненьні флэшфорварду сюжэтная лінія перарываецца, і мы можам назіраць дзеяньні, якія будуць адбывацца пазьней. Яго выкарыстаньне абмежавана з-за супярэчлівасьці з наратыўнай лёгікай (прадбачаньне будучыні — вобласьць не існуючага, а інтуітыўна-містычнага). Зрэдчас для лягічнага тлумачэньня флэшфорвардаў іх прывязваюць да сноў персанажу.

Флэшфорвард найбольш выкарыстоўваўся ў літаратуры мадэрнізму («Пяцярбург» Андрэя Белага) і першых фільмах «Новага Галівуду» — «Касьмічная адысэя» (1968).

Сярод сучасных твораў можна прыгадаць сэрыял «Згубленыя», у якім з трэцяга сэзону штосэрыю выкарыстоўваецца флэшфорвард.

Remove ads

Крыніцы

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads