Чачора
рака ў Беларусі From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Чачо́ра — рака ў Беларусі, правы прыток ракі Сожу (басэйн Дняпра). Цячэ ў Кармянскім, Буда-Кашалёўскім і Чачэрскім раёнах Гомельскай вобласьці. Даўжыня 56 км. Плошча вадазбору 551 км². Выдатак вады ў вусьці 3,2 м³/с. Сярэдні нахіл воднай паверхні 0,7 ‰.
Remove ads
Remove ads
Асноўныя прытокі
Прымае сьцёк зь сеткі мэліярацыйных каналаў
На рацэ
Агульныя зьвесткі
Пачынаецца за 2 км на паўночны ўсход ад вёскі Лёсавай Буды Кармянскага раёну, вусьце на ўсходняй ускраіне места Чачэрску. Цячэ Прыдняпроўскай нізінай.
Даліна ў верхняй плыні невыразная, шырынёй 0,5—0,6 км. Схілы пераважна адкрытыя, умерана стромкія і спадзістыя; іх вышыня 7—10 м, месцамі да 15 м. Абалона двухбаковая (шырыня 200—500 м), асушаная, лугавая, асобныя дзялянкі парасьлі хмызьняком. Рэчышча каналізаванае; яго шырыня 3—6 м у верхняй плыні, 7—10 м у сярэдняй і да 15 м у ніжняй. Берагі вышынёй 1—1,5 м. Разводзьдзе звычайна з 2-й дэкады сакавіка да пачатку 3-й дэкады красавіка[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads