Шато-Франтэнак

From Wikipedia, the free encyclopedia

Шато-Франтэнак
Remove ads

Замак Франтэнак (па-француску: Château Frontenac) — разьмешчаны ў горадзе Квэбэк гранд-гатэль у стылі сярэднявечнага францускага замка (шато).

Славутасьць
Шато-Франтэнак
Château Frontenac
Thumb
КраінаКанада
МесцазнаходжаньнеКвэбэк
Каардынаты46°48′43″ пн. ш. 71°12′18″ з. д.
Архітэктурны стыльchâteauesque[d]
Аўтар праектуБрус Прайс
Дата заснаваньня1893[1]
Статусгатэль
Сайтfairmont.com/fron… (фр.)
Шато-Франтэнак на мапе Канады
Thumb
Шато-Франтэнак
Шато-Франтэнак
Шато-Франтэнак на Вікісховішчы

«Замак» быў пабудаваны канадзкай кампаніяй Canadian Pacific Railway і адкрыты ў 1893 годзе. Некалькі разоў гатэль перабудоўваўся, асноўныя перабудовы адбыліся ў 1926 годзе. У 1943 годзе на Квэбэцкай канфэрэнцыі ў гатэлі вялі перамовы Ўінстан Чэрчыль і Франклін Д. Рузвэлт.

Замак Франтэнак названы ў гонар Люі дэ Бюада, графа Франтэнаку, які быў губэрнатарам калёніі Новая Францыя з 1672 па 1682 і з 1689 да 1698 году, і лічыцца бацькам-заснавальнікам Канады.

Разьмяшчаецца гатэль на высокім беразе ракі Сьвятога Лаўрэнція на мысе Дыямант. Пастаяльцы верхніх паверхаў могуць назіраць ня толькі раку, але і шырокую яе даліну на некалькі дзясяткаў кілямэтраў.

Гатэль «Шато Франтэнак» лічыцца самым фатаграфаваным гатэлем у сьвеце, а таксама зьяўляецца адным з сымбаляў ня толькі гораду, але і ўсёй правінцыі Квэбэк.

Remove ads

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads