Эрык Янжа
славенскі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Э́рык Я́нжа (па-славенску: Erik Janža; нар. 21 чэрвеня 1993 году) — славенскі футбаліст, левы абаронца польскага клюбу «Гурнік» з Забжэ і нацыянальнай зборнай Славеніі.
Remove ads
Кар’ера
Выхаванец клюбу «Мура-05», у складзе якога запачаткаваў кар’еру. Поруч з клюбам прабіўся ў Першую лігу айчыннага першынства, дзе спаборнічаў з камандай яшчэ некалькі сэзонаў. Узімку 2013 году прыяднаўся да клюбу «Дамжале», зь якім гуляў паўтраця гадоў. На пачатку 2015 году далучыўся да «Марыбора». Дэбютаваў у складзе новага клюбу 28 лютага 2015 году ў хатняй гульні супраць «Горыцы», якая скончылася зь лікам 5:1. Разам з камандай стаў чэмпіёнам краіны. Пасьля гуляў у Чэхіі, Харватыі і на Кіпры.
28 чэрвеня 2019 году склаў двухгадовы кантракт з забжэўскім «Гурнікам»[3] з польскай Экстраклясе. 22 ліпеня дэбютаваў у польскім найвышэйшым дывізіёне ў матчы супраць плоцкай «Віслы» (1:1)[4]. 21 лістапада 2021 году ў матчы супраць варшаўскай «Легіі» (3:2) забіў свой першы гол у Экстраклясе.
Remove ads
Дасягненьні
«Марыбор»:
- Чэмпіён Славеніі: 2015
- Уладальнік Кубка Славеніі: 2016
Крыніцы
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads