Эстонская акадэмія навук
From Wikipedia, the free encyclopedia
Remove ads
Эсто́нская акадэ́мія наву́к (па-эстонску: Eesti Teaduste Akadeemia) заснаваная ў 1938 року. На кастрычнік 2012 Акадэмія налічвала 71 поўнага і 15 замежных сябраў[1]. Зь лістапада 2004 прэзыдэнтам Акадэміі зьяўляецца Рыхард Вілемс, біёляг з Унівэрсытэту Тарту.
Мінуўшчына
Створаная як навуковае таварыства ў 1938 року. Пасьля далучэньня Эстоніі да СССР Акадэмія была распушчаная 17 ліпеня 1940 року.
У чэрвені 1945 створаная Акадэмія навук Эстонскай ССР (па-эстонску: Eesti Nõukogude Sotsialistliku Vabariigi Teaduste Akadeemia). Яна складалася з цэнтральнае бібліятэкі і чатырох падразьдзяленьняў, улучаючы ў сябе 15 навуковых інстытутаў, у тым ліку іншыя навуковыя супольнасьці і музэі. У красавіку 1989, за два з паловай гады да атрыманьня Эстоніяй незалежнасьці, Акадэмія вярнула былую назву Эстонскай акадэміі навук.
Remove ads
Прэзыдэнты
Крыніцы і заўвагі
Вонкавыя спасылкі
Wikiwand - on
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Remove ads