Эўрапейская праўда

украінскае інтэрнэт-выданьне From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

«Эўрапейская праўда» (ЭП; укр. Європейська правда, ЄП) — сеціўнае выданьне Ўкраіны, прысьвечаныя Эўропе, НАТО і рэформам ва Ўкраіне. Сайт «Эўрапейскай праўды» запрацаваў на пачатку чэрвеня 2014 году. Выданьне створана журналістамі й кіруецца Сяргеем Сідарэнкам і Юрыем Панчанкам[1][2][3].

Хуткія факты Тып, Даступныя мовы ...
Remove ads

Гісторыя

Ідэя заснаваньня «Эўрапейскай праўды» належыць журналістам Сяргею Сідарэнку й Юрыю Панчанку, якія засталіся без працы пасьля закрыцьця ґазэты «Коммерсантъ-Украина».

«Эўрапейскую праўду» часта памылкова лічаць падразьдзяленьнем «Украінскай праўды», хоць праект зьяўляецца незалежным выданьнем зь юрыдычна асобнай рэдакцыяй і зьвязаны з «Украінскай праўдай» дамовай аб партнэрстве й абмене кантэнтам[4][5]. Аднак рэдактары прытрымліваюцца агульных прынцыпаў і часта супрацоўнічаюць пры падрыхтоўцы матэрыялаў.

Зьмена ўласьніка «Украінскай праўды» ў 2021 годзе не зьмяніла адносіны паміж выданьнямі[6].

Сайт быў запушчаны ў пачатку чэрвеня 2014 году[7].

21 студзеня 2022 году выданьне афіцыйна запусьціла англамоўную вэрсыю[8].

Рэдакцыйныя прынцыпы:

·        Адказнасьць за дакладнасьць інфармацыі, якая распаўсюджваецца выданьнем.

·        Прызнаньне памылак.

·        Павага да разнастайнасьці думак.

·        СЬМІ ў сваёй працы кіруецца грамадзкай цікавасьцю.

·        ЭП паважае прыватнае жыцьцё.

·        Пры неабходнасьці журналісты гарантуюць ананімнасьць крыніцы інфармацыі.

·        Выданьне стаіць на абароне правоў чалавека.

·        Эўрапейская праўда шануе й абараняе сваю незалежнасьць[9].

Remove ads

Фінансаваньне

Фінансаваньне праекта ажыцьцяўляецца пераважна за кошт падтрымкі міжнародных донараў пры ўмове іх неўмяшаньня ў рэдакцыйную палітыку. Фінансавую падтрымку Эўрапейская праўда аказвалі Эўрапейскі фонд дэмакратыі, Міжнародны фонд Адраджэньня, Рада Эўропы, NATO Publіc Dіplomacy Dіvіsіon (PDD), Эўразьвяз, МЗС Чэхіі, Natіonal Endowment for Democracy і г.д.

3 2018 ключавым донарам праекта зьяўляецца Нацыянальны фонд дэмакратыі (NED), які фінансуецца зь бюджэту Кангрэса ЗША[3].

Па словах рэдактара «Эўрапейскай праўды» Сяргея Сідарэнкі, «ЕП» зьяўляецца непрыбытковай арганізацыяй (рэдакцыя юрыдычна зарэгістраваная як Грамадзкая арганізацыя)[10].

Remove ads

Ацэнка

Паводле апытаньня 103 экспэртаў у 2021 годзе, анляйн-выданьне найбольш якасна асьвятляла пытаньні зьнешняй палітыкі сярод украінскіх мэдыя[11][12].

У сьнежні 2021 году Сяргей Сідарэнка перамог у Нацыянальнай прэміі «Высокія стандарты журналістыкі — 2021» у катэгорыі «За пастаянны, якасны медыйны праект/прадукт»[13][14].

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads