Юліян Кёстэр

нямецкі гандбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Юліян Кёстэр
Remove ads

Ю́ліян Кёстэр (па-нямецку: Julian Köster; нар. 16 сакавіка 2000 году) — нямецкі гандбаліст клюбу «Гумэрсбах» і нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Гуляе на пазыцыі левага гульнёвага.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбная інфармацыя ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Thumb
Кёстэр у складзе нацыянальнай зборнай у 2022 годзе.

Пачаў займацца гандболам клюбе «Браўвайлер», але далей навучаўся ў акадэміі клюбу «Баер» з Дормагену. У дарослым спорце дэбютаваў у 2018 годзе ў тым жа «Баер», які спаборнічаў у другім дывізіёне нямецкага першынства[1]. У 2020 годзе немец прыяднаўся да каманды «Гумэрсбах», склаўшы кантракт да 2024 году[2]. У 2022 годзе ягоная дружына здабыла павышэньне ў Бундэсьлігу, дзякуючы чаму Кёстэр падоўжыў працоўнае пагадненьне яшчэ на год[3]. У тым жа годзе быў прызначаны капітанам каманды[4].

Міжнародная

21 верасьня 2021 году Кёстэр дэбютаваў у складзе нацыянальнай зборнай Нямеччыны. Браў удзел у чэмпіянаце сьвету 2021 году, які ладзіўся ў Эгіпце. Пасьля часта ўлучаўся ў заяўку краіны на розныя міжнародныя турніры. Гэтак на чэмпіянаце Эўропы 2024 году ён стаў другім бамбардзірам зборнай[5]. На летніх Алімпійскіх гульнях 2024 году разам з камандай здабыў срэбраныя мэдалі.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads