Яраслаў Арашкевіч

беларускі футбаліст From Wikipedia, the free encyclopedia

Remove ads

Ярасла́ў Па́ўлавіч Арашке́віч (нар. 8 верасьня 2000 году) — беларускі футбаліст, абаронца.

Хуткія факты Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Remove ads

Кар’ера

Клюбная

Выхаванец берасьцейскага «Дынама», з 2016 году пачаў выступаць за клюбны дублюючы склад, на наступны год замацаваўся ў рэзэрвовай камандзе. У ліпені 2018 году перайшоў у берасьцейскі клюб «Рух», дзе стаў звычайна выходзіць на замену, а таксама дапамог камандзе выйсьці ў Найвышэйшую лігу. У 2020 годзе стаў гуляць пераважна за дубль «Руха». 6 чэрвеня 2020 году дэбютаваў у Найвышэйшай лізе ў матчы супраць «Іслачы» (1:1), выйшаўшы на замену ў другім тайме. У далейшым працягваў зьяўляцца ў асноўнай камандзе, часам у пачатковым складзе.

У студзені 2021 годц стаў трэнавацца зь берасьцейскім «Дынама» і ў лютым быў арандаваны гэты клюбам[3]. Трывала зьяўляўся на гульнявой пляцоўцы ў складзе берасьцейскай каманды, чаргаваў выхады ў стартавым складзе і на замену. У сьнежні 2021 году павярнуўся з арэнды ў «Рух»[4]. У пачатку 2021 году рыхтаваўся да новага сэзону разам з «Рухам», а пасьля таго як клюб зьняўся з Найвышэйшай лігі ў сакавіку 2022 году зноўку быў аддадзены ў арэнду ў «Дынама»[5], дзе стаў трывалым гульцом асноўнай дружыны.

У чэрвені 2022 году быў адкліканы з арэнды[6] і хутка ў якасьці свабоднага агента падпісаў кантракт з барысаўскім БАТЭ[7], дзе стаў выкарыстоўвацца ў якасьці абаронцы. У ліпені 2023 году перайшоў у басьнійскі клюб «Вележ» з Мостару[8][9]. У сьнежні 2023 году пакінуў «Вележ», гэтак і не згуляўшы аніводнай гульні ў ягоным складзе[10]. У студзені 2024 году вярнуўся ў берасьцейскае «Дынама»[11]. У пачатку 2025 году разьвітаўся зь берасьцейцамі[12] і неўзабаве прыяднаўся да койданаўскага «Арсэналу»[13]. Пакінуў каманду ўлетку[14].

Міжнародная

2 верасьня 2021 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе у адборачным матчы чэмпіянату Эўропы супраць моладзевай зборнай Ісьляндыі (1:2) і быў заменены ў другім тайме.

Remove ads

Крыніцы

Вонкавыя спасылкі

Loading related searches...

Wikiwand - on

Seamless Wikipedia browsing. On steroids.

Remove ads