Ён Арнэ Рыісэ
From Wikipedia, the free encyclopedia
Ён Арнэ Сэмундсэт Рыісэ (па-нарвэску: John Arne Semundseth Riise; нарадзіўся 24 верасьня 1980 году, Мольдэ, Нарвэгія) — нарвэскі футбольны абаронца. Былы гулец нацыянальнай зборнай Нарвэгіі. Гуляе на левым флянзе, адрозьніваецца магутным ударам зь левай нагі і велізарнай трываласьцю, якая дазваляе яму «закрываць» увесь флянг. Ягоны малодшы брат, Б’ёрн Гэльге Рыісэ, таксама зьяўляецца прафэсійным футбалістам, у 2007 годзе ён дэбютаваў у зборнай Нарвэгіі.
Quick Facts Пэрсанальная інфармацыя, Клюбы ...
Ён Арнэ Рыісэ | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 24 верасьня 1980(1980-09-24)[1][2][3] (43 гады) | |
Рост | 185 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | скрайні абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
1997—1999 1999—2001 2001—2008 2008—2011 2011—2014 2014—2015 2015—2016 2016 2016 |
Олесун Манака Лівэрпул Рома Фулгэм АПОЭЛ Дэлі Дайнамас Олесун Чэнаін |
25 (5) 37 (4) 234 (21) 99 (7) 87 (0) 25 (4) 15 (1) 10 (0) 10 (1) |
Зборныя | ||
2000—2013 | Нарвэгія | 110 (16) |
Close