Манака (футбольны клюб)
футбольны клюб / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Манака» (па-француску: Monaco) — футбольны клюб з гораду Фанвіей, княства Манака. Клюб быў заснаваны ў 1924 годзе й выступае ў Лізе 1, найвышэйшым дывізіёне францускага футболу, з сэзону 2013—2014 гадоў. Каманда гуляе свае хатнія матчы на стадыёне «Люі II» у Фанвіей.
Манака | ||||||
Поўная назва | па-француску: Association sportive Monaco Football Club | |||||
---|---|---|---|---|---|---|
Заснаваны | 23 жніўня 1924 | |||||
Горад | Фанвіей, Манака | |||||
Стадыён |
Люі II Умяшчальнасьць: 18 523 | |||||
Прэзыдэнт | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] | |||||
Кіраўнік | Дзьмітры Рыбалоўлеў[d] і Грымальдзі[d] | |||||
Галоўны трэнэр | ||||||
Чэмпіянат | Ліга 1 | |||||
· 2022—2023 | 6 месца | |||||
| ||||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы asmonaco.com (фр.) (анг.) (рас.) (гішп.) (парт.) |
Не зважаючы на тое, што клюб месьціцца ў Манака, клюб лічыцца францускім, бо выступае ў францускай сыстэме футбольных ліг, і таму, што Княства Манака не зьяўляецца сябрам УЭФА[1][2]. «Манака» ёсьць адным з самых пасьпяховых клюбаў у Францыі, заваяваўшы сем чэмпіёнскіх тытулаў і атрымаўшы перамогу ў пяці розыгрышаў Кубку Францыі. Клюб таксама рэгулярна выступае ў эўрапейскіх футбольных спаборніцтвах, заняўшы другое месца ў гэткіх турнірах, як то Кубак уладальнікаў кубкаў УЭФА й Ліга чэмпіёнаў у 1992 і 2004 гадох адпаведна.
Найбольш пасьпяховымі гадамі клюбу лічацца 1970-я й канец 1980-х. Найбольш выбітнымі галоўнымі трэнэрамі клюбу зьяўляюцца Люсьен Ледзюк й Арсэн Вэнгер, на працягу якіх клюб быў адным зь лідэраў эўрапейскага футболу. Традыцыйнымі колерамі «Манака» зьяўляюцца чырвоны й белы, што адпавядае колерам сьцяга княства. «Манака» зьяўляецца чальцом Асацыяцыі эўрапейскіх клюбаў. У сьнежні 2011 году дзьве траціны акцыяў клюбу былі прададзены інвэстыцыйнай групе на чале з расейскім мільярдэрам Дзьмітрыем Рыбалоўлевым[3].
Пры фінансавай падтрымцы Рыбалоўлева клюб набыў некалькі знакамітых гульцоў, у тым ліку Радамэля Фалькао, Жуана Маўтыньню, Хамэса Радрыгеса й Рыкарду Карвалью, якія дэбютавалі за клюб у сэзоне 2013—2014 гадоў.