Белнафтахім
From Wikipedia, the free encyclopedia
Белнафтахім — беларускі дзяржаўны канцэрн па нафце і хіміі. Найбуйнейшы прамысловы комплекс Беларусі, на долю якога прыпадае больш за 30% прамысловай вытворчасьці краіны[4]. Са жніўня 2018 году пасаду старшыні займае Андрэй Рыбакоў[5].
Тып | урадавы канцэрн |
---|---|
Заснаваная | 17 красавіка 1997 (27 гадоў таму) |
Краіна | |
Разьмяшчэньне | Менск, пр. Дзяржынскага, д. 73 |
Ключавыя фігуры | Андрэй Рыбакоў |
Галіна | хімічная прамысловасьць |
Прадукцыя | нафта, паліва, угнаеньне, валакно, ніць, плястмаса |
Апэрацыйны прыбытак | 4 314 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008; 2 015 мільёнаў $) |
Чысты прыбытак | 3 095 мільярдаў рублёў (студзень—ліпень 2008[1]; 1 446 млн $[2]) |
Лік супрацоўнікаў | 120 тысячаў (2007 год)[3] |
Даччыныя кампаніі | «Беларуснафта», «Беларуськалій», «Белшына», «Нафтан» |
Канцэрн створаны 17 красавіка 1997 году празь зьліцьцё канцэрна «Белнафтапрадукт» і Беларускага канцэрна па вытворчасьці хімічнай і нафтахімічнай прадукцыі[6]. Аб’ядноўвае прадпрыемствы і арганізацыі па здабычы, перапрацоўцы і транспартоўцы нафты, забесьпячэньню нафтапрадуктамі, хіміі і нафтахіміі, шэраг навуковых, праектна-канструктарскіх, будаўнічых, рамонтных і пуска-наладачных арганізацыяў, а таксама шырокую тавараправодную сетку на замежных рынках.
Канцэрн вырабляе больш за 500 відаў нафтахімічнай і хімічнай прадукцыі[7].