Будапэшцкая фондавая біржа
біржа Вугоршчыны, заснаваная ў студзені 1864 году ў якасьці «Вугорскай біржы» / From Wikipedia, the free encyclopedia
«Будапэ́шцкая фо́ндавая бі́ржа» («БФБ») — біржа Вугоршчыны, заснаваная ў студзені 1864 году ў якасьці «Вугорскай біржы».
«Будапэшцкая фондавая біржа» | |
вуг. Budapesti Értéktőzsde | |
Тып | таварна-фондавая |
---|---|
Разьмяшчэньне | Будапэшт, Вугоршчына |
Заснаваная | 18 студзеня 1864 (160 гадоў таму) |
Уладар | Вугорскі нацыянальны банк |
Ключавыя асобы | Міхай Патаі, Фэрэнц Гэрхарт[1] |
Валюта | форынт |
Тавары | збожжа, золата, нафта, прыродны газ і срэбра |
Колькасьць лістынгаў | 40 (2021 год)[2] |
РынКап |
![]() |
Аб'ём |
![]() |
Індэксы | «Букс», «БуМікс» |
Сайт | bet.hu |
На 2021 год месьцілася ў 5-й акрузе Будапэшту на плошчы Свабоды, д. 7[5]. Гандаль ажыцьцяўляўся ў будні з 8:15 да 17:20[6]. На безадкладным рынку гандлявалі паямі 40 прадпрыемстваў і аднаго біржавога фонду, 41 укладальніцкім і адным кампэнсацыйным білетам, 6 аблігацыямі скарбу (Міністэрсва фінансаў), 27 аблігацыямі ўраду, 42 закладнымі (іпатэчнымі) аблігацыямі і 53 карпаратыўнымі аблігацыямі, пасьведаньнямі на паі 9 прадпрыемстваў і 7 біржавых фондаў, ф'ючарсамі на золата, нафту, прыродны газ і срэбра, кантрактамі на продаж даляра ЗША, брытанскі фунта стэрлінгаў і эўра, а таксама ф'ючарсамі на эўрааблігацыі[2].
На рынку вытворнікаў гандлявалі ф'ючарсамі на 1 біржавы індэкс і паі 13 прадпрыемстваў, а таксама на 13 валютаў: аўстралійскі даляр, даляр ЗША, канадзкі даляр, нарвэскую крону, польскі злоты, расейскі рубель, турэцкую ліру, фунт стэрлінгаў, чэскую крону, швайцарскі франк, швэдзкую крону, эўра і японскую ену[7]. На таварным рынку прадавалі 8 ф'ючарсаў на збожжа[8].