Збожжа
зерневыя расьліны / From Wikipedia, the free encyclopedia
Збожжа — найважнейшая група вырошчваемых расьлінаў, якія даюць зерне, асноўны прадукт харчаваньня чалавека, сыравіна для шматлікіх адгалінаваньняў прамысловасьці й корму сельскагаспадарчых жывёлаў. На 2010 г. 90% збожжа ў сьвеце ішло на корм у жывёлагадоўлі, 10% — на хлебабулачныя вырабы і слодычы[1]. Збожжа падразьдзяляецца на хлебныя й зернебабовыя культуры. Большасьць хлебных збожжавых культураў, як то пшаніца, жыта, рыс, авёс, ячмень, кукуруза, проса, чуміза, магар, пайза, дагуса і іншыя, належыць да батанічнага сямейства злакаў.
У сваёй натуральнай форме, як то ў суцэльным збожжы, яны зьяўляюцца багатай крыніцай вітамінаў, мінэралаў, вугляводаў, тлушчаў, алеяў і бялкоў. Аднак, калі яны былі апрацаваны шляхам выдаленьня вотруб’я й збожжавых зародкаў, пакінутая эндаспэрма багата ў асноўным вугляводамі й у ёй не хапае большасьці іншых пажыўных рэчываў. У некаторых краінах, збожжа ў выглядзе рысу, пшаніцы, проса, кукурузы складаюць большасьць паўсядзённых сродкаў да існаваньня. У разьвітых краінах спажываньне збожжавых умеранае й разнастайнае, але ўсё ж істотнае.