Быхаў
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Бы́хаў — места ў Беларусі, на правым беразе Дняпра. Адміністрацыйны цэнтар Быхаўскага раёну Магілёўскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 17 185 чалавек[2]. Знаходзіцца за 50 км на поўдзень ад Магілёва. Аўтамабільныя дарогі злучаюць места з Магілёвам, Рагачовам і з магістралямі Магілёў — Гомель, Магілёў — Бабруйск. Чыгуначная станцыя на лініі Магілёў — Жлобін, рачная прыстань.
Быхаў лац. Bychaŭ | |||||
Панарама руінаў замка | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1370 | ||||
Магдэбурскае права: | ?[1] | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Магілёўская | ||||
Раён: | Быхаўскі | ||||
Плошча: | 2,3 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 17 185 чал.[2] | ||||
шчыльнасьць: | 7471,74 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 2231 | ||||
Паштовыя індэксы: | 213352, 213353 | ||||
СААТА: | 7213501000 | ||||
Нумарны знак: | 6 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°31′34″ пн. ш. 30°14′9″ у. д. | ||||
± Быхаў Быхаў | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
http://bykhov.gov.by |
Быхаў — места гістарычнай Аршаншчыны (частка Віцебшчыны), колішняя сталіца графства, старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся замак Хадкевічаў і Сапегаў, кляштар канонікаў рэгулярных лятэранскіх, сынагога і царква Сьвятой Тройцы, помнікі архітэктуры XVII—XIX стагодзьдзяў. Сярод мясцовых славутасьцяў вылучаўся касьцёл Беззаганнага Зачацьця Найсьвяцейшай Панны Марыі, помнік архітэктуры XVIII ст., зруйнаваны савецкімі ўладамі.