From Wikipedia, the free encyclopedia
Варша́ўская канфэдэра́цыя — канфэдэрацыя Рэчы Паспалітай, створаная 16 лютага 1704 року пры падтрымцы Швэцыі супернікамі Аўгуста ІІ Фрыдрыха і ягонай прамаскоўскай палітыкі падчас Вялікай Паўночнай вайны[1].
Канфэдэрацыя паўстала з ранейшай Вялікапольскай канфэдэрацыі(pl). Канфэдэраты пазбавілі ўлады Аўгуста II і абвясьцілі бескаралеўе. 12 ліпеня 1704 у Варшаве бяз выбараў каралём быў абвешчаны швэдзкі кандыдат — познанскі ваявода Станіслаў Ляшчынскі. Антышвэдзкі лягер у супрацьвагу 20 траўня ўтварыў Сандомірскую канфэдэрацыю.
Аўгуст II з прыхільнікамі зьвярнуліся па дапамогу да Масковіі і 30 жніўня падпісалі Нараўскую дамову, паводле якой Рэч Паспалітая ўступала ў вайну са Швэцыяй на баку Масковіі, а маскоўскія войскі атрымалі права дзейнічаць на тэрыторыі Рэчы Паспалітай супраць швэдаў ды іхніх хаўрусьнікаў. Вайсковае процістаяньне варшаўскіх і сандомірскіх канфэдэратаў працягвалася да восені 1706 року і атрымала назву грамадзянскае вайны.
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.