Ваўкавыск
горад у Беларусі / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ваўкавы́ск — места ў Беларусі, на рацэ Росі. Адміністрацыйны цэнтар Ваўкавыскага раёну Гарадзенскай вобласьці. Насельніцтва на 2018 год — 44 004 чалавекі[1]. Вузел чыгунак на Баранавічы, Масты, Вялікую Бераставіцу, Сьвіслач і аўтамабільных дарог на Масты, Слонім, Ружаны, Вялікую Бераставіцу.
- Гэтая назва мае некалькі сэнсаў. Калі вас цікавяць іншыя сэнсы, глядзіце таксама Ваўкавыск (неадназначнасьць).
Quick Facts
Ваўкавыск лац. Vaŭkavysk | |||||
Касьцёл Сьвятога Вацлава | |||||
| |||||
Першыя згадкі: | 1005 | ||||
Магдэбурскае права: | 1503 | ||||
Краіна: | Беларусь | ||||
Вобласьць: | Гарадзенская | ||||
Раён: | Ваўкавыскі | ||||
Плошча: | 29 км² | ||||
Насельніцтва (2018) | |||||
колькасьць: | 44 004 чал.[1] | ||||
шчыльнасьць: | 1517,38 чал./км² | ||||
Часавы пас: | UTC+3 | ||||
Тэлефонны код: | +375 1512 | ||||
Паштовы індэкс: | 231900 | ||||
СААТА: | 4208501000 | ||||
Нумарны знак: | 4 | ||||
Геаграфічныя каардынаты: | 53°10′0″ пн. ш. 24°28′0″ у. д. | ||||
± Ваўкавыск Ваўкавыск | |||||
Галерэя здымкаў у Вікісховішчы | |||||
Афіцыйны сайт |
Close
Ваўкавыск — даўняе магдэбурскае места, цэнтар гістарычнага рэгіёну (частка Наваградчыны), старажытны замак Вялікага Княства Літоўскага. Да нашага часу тут захаваліся гарадзішчы Замчышча, Муравельнік і Швэдзкая гара, а таксама збудаваныя ў стылі клясыцызму касьцёл Сьвятога Вацлава і меская сядзіба, помнікі архітэктуры XIX ст.