Вострая брама
брама ў Вільні (Летува) / From Wikipedia, the free encyclopedia
Во́страя бра́ма — помнік гісторыі і архітэктуры XVI—XVIII стагодзьдзяў у Вільні, адзіная захаваная брама гарадзкіх умацаваньняў. Знаходзіцца з паўднёвага боку Старога Места, пры канцы Вастрабрамскай вуліцы[lower-alpha 1]. Твор архітэктуры позьняй готыкі, рэнэсансу і раньняга барока. Аб’ект Рэгістру культурных каштоўнасьцяў Летувы.
Помнік абарончай і сакральнай архітэктуры | |
Вострая брама лац. Vostraja brama | |
Вострая брама | |
Краіна | Летува |
Места | Вільня |
Каардынаты | 54°40′27.1″ пн. ш. 25°17′22.5″ у. д. |
Першае згадваньне | 1503 |
Вострая брама | |
Вострая брама на Вікісховішчы |
Віленская Вострая брама — цэнтральны вобраз беларускай сьвядомасьці, культуры і паэзіі[1]. Яе паўднёвы фасад аздабляецца гербам Вялікага Княства Літоўскага Пагоняй — традыцыйным нацыянальным гербам беларусаў. Вобраз брамы апяваецца ў патрыятычнай песьні «Пагоня» на аднайменны верш Максіма Багдановіча, якая разглядаецца як адзін з прэтэндэнтаў на статус дзяржаўнага гімну Беларусі. Над брамай дзее капліца з цудоўным абразом Маці Божай Вастрабрамскай — апякункі Беларусі і Летувы.