Воін, Воінь[1] (1296 — да 1338) — князь полацкі.
Воін | |
Князь полацкі | |
---|---|
1320-я — 1333 або 1334 | |
Наступнік | Нарымонт |
Асабістыя зьвесткі | |
Нарадзіўся | не пазьней за 1295 |
Памёр | 1334 |
Дынастыя | Гедзімінавічы |
Жыцьцяпіс
Паводле Раўданскага рукапісу, Воін нарадзіўся ў 1296 годзе і быў другім сынам Віценя ад другой жонкі. Адпаведна, Воін быў братам Гедзіміна[1]. Упершыню ўпамінаецца як полацкі князь («брат Гедиминовъ князя Литовьского Воини Полотскый князь») у 1326 годзе, калі разам зь менскім князем Васілём на чале пасольства Гедзіміна езьдзіў у Ноўгарад дзеля складаньня мірнай дамовы з Ноўгародзкай зямлёй і Лівонскім ордэнам.
Магчыма загінуў у час выправаў лівонскіх крыжакоў на Полацак у 1333—1334 гадох, бо ў 1338 годзе як полацкі князь упамінаецца ўжо Нарымонт Гедзімінавіч.
Меў сына Любку, які загінуў у 1342 годзе ў змаганьні зь немцамі на Пскоўшчыне, калі хадзіў на дапамогу псковічам у войску Альгерда і Кейстута[1].
Крыніцы
Літаратура
Wikiwand in your browser!
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.