Вуліца Леніна (Менск)
магістральная вуліца ў Ленінскім і Цэнтральным раёнах Менску ад плошчы Свабоды да вуліцы Аранскай / From Wikipedia, the free encyclopedia
Ву́ліца Ле́ніна, гістарычная Францішканская — магістральная вуліца ў цэнтральнай частцы Менску, якая зьвязвае Высокі Рынак[lower-alpha 1] з Аранамі[lower-alpha 2] праз Новае Места і Ляхаўку. Існуе з XVI ст. Гістарычная назва ўтварылася ад кляштару францішканаў, што разьмяшчаўся на рагу з колішняй Юраўскай вуліцай. Цяперашняя афіцыйная назва ўжываецца з савецкіх часоў, калі вуліцу перайменавалі ў гонар Леніна, расейскага рэвалюцыянэра і савецкага дзяржаўнага дзеяча.
Леніна | |
Вуліца Леніна ад скрыжаваньня з праспэктам Незалежнасьці | |
Агульная інфармацыя | |
---|---|
Раёны гораду | |
Былыя назвы | Францішканская, Губэрнатарская, Карла Маркса, Ленінская |
Бліжэйшыя станцыі мэтро | Няміга, Купалаўская, Кастрычніцкая |
На мапе | |
Google · Яндекс | |
Вуліца Леніна ў Вікісховішчы |
Дамінантай вуліцы быў збудаваны ў стылі клясыцызму комплекс кляштару францішканаў з касьцёлам Сьвятога Антонія Падуанскага, помнік архітэктуры XVIII—XIX стагодзьдзяў, зруйнаваны расейскімі і савецкімі ўладамі. У наш час на вуліцы месьціцца Нацыянальны мастацкі музэй Рэспублікі Беларусь[lower-alpha 3], міністэрства замежных справаў Рэспублікі Беларусь[lower-alpha 4], 3-я гарадзкая клінічная лякарня[lower-alpha 5].