From Wikipedia, the free encyclopedia
Глен Лёовэнс (па-нідэрляндзку: Glenn Loovens; нарадзіўся 22 кастрычніка 1983 году, Дутынхэм, Нідэрлянды) — былы нідэрляндзкі футбаліст, абаронца. Мае на сваім рахунку толькі дзьве гульні ў складзе нацыянальнай зборнай Нідэрляндаў. У зборнай дэбютаваў у часе таварыскай сустрэчы са зборнай Японіі 5 верасьня 2009 году.
Глен Лёовэнс | ||
Пэрсанальная інфармацыя | ||
---|---|---|
Нарадзіўся | 22 верасьня 1983[1][2][3] (40 гадоў) | |
Рост | 188 см | |
Вага | 77 кг | |
Пазыцыя | абаронца | |
Клюбы | ||
Гады | Клюб | Гульні (галы)¹ |
2001—2005 2004 2005 2005—2008 2008—2012 2012—2013 2013—2018 2018—2019 |
Фэеноорд → Эксэльсіёр (арэнда) → Дэ Граафсхап (арэнда) Кардыф Сіці Сэлтык Сарагоса Шэфілд Ўэнздэй Сандэрлэнд |
26 (0) 7 (1) 11 (0) 100 (3) 61 (8) 21 (0) 136 (1) 11 (0) |
Зборныя | ||
2009—2010 | Нідэрлянды | 2 (0) |
Лёовенс ёсьць выхаванец нідэрляндзкага клюбу «Фэеноорд». Дэбют Глена ў першым складзе гэтага клюбу адбыўся ў сэзоне 2001—2002 у матчы супраць ПСВ. У гэтым жа годзе Лёовэнс разам з камандай стаў уладальнікам Кубка УЭФА, абыграўшы ў фінале на сваім хатнім стадыёне дортмундзкую «Барусію» зь лікам 3:2. Ягонымі партнэрамі па «Фэернордзе» ў той час былі такія футбалісты, як Робін ван Пэрсі, Ківард Спрокель, Фэрн Снойль. Аднак у наступных сэзонах Лёовэнс ня змог скарыстацца такім пасьпяховым пачаткам кар’еры, саступіўшы месца ў асноўным складзе Патрыку Пааўвэ. На эўрапейскай арэне нідэрляндзец упершыню выступіў у 19-гадовым узросьце — дэбютам паслужыла гасьцёвая сустрэча «Фэеноорда» з кіеўскім «Дынама», якая адбылася 23 кастрычніка 2002 году на Алімпійскім стадыёне ў Кіеве ў рамках Лігі чэмпіёнаў.
Ня маючы магчымасьці даць Глену сталага месца ў складзе, клюб быў вымушаны наступныя тры гады аддаваць Лёовэнса ў арэнду ў іншыя каманды — «Эксэльсіёр», «Дэ Граафсхап» і «Кардыф Сіці».
Сэзон 2005—2006 Глен пачаў у ангельскім клюбе «Кардыф Сіці», які прадстаўляў Першы дывізіён[4]. Лёовэнс ўразіў кіраўніцтва «ластавак» сваёй гульнёй, і празь некалькі месяцаў перамоваў зь нідэрляндзкім бокам было абвешчана, што «Сіці» выкупілі трансфэр гульца за 250 тысячаў фунтаў стэрлінгаў[5]. Першапачаткова партнэрам Глена па цэнтры абароны быў капітан «Кардыф Сіці» Дэрэн Пэрс, аднак у сэзоне 2007—2008 ангелец страціў месца ў аснове ў барацьбе з Роджэрам Джонсанам. Лёовэнс і ягоны новы «напарнік» сваёй выдатнай гульнёй дапамаглі «ластаўкам» дайсьці да фіналу Кубка Ангельшчыны, дзе клюб прайграў «Портсмуту» зь лікам 0:1. Сам Глен забіў гол у гэтай сустрэчы, аднак галоўны судзьдзя сустэчы, Майк Дын, яго не залічыў[6].
У тым жа сэзоне Лёовэнс згуляў свой 100-ы матч за «Кардыф Сіці» у разнастайных афіцыйных турнірах. Гэта адбылося 12 сакавіка 2008 году ў матчы супраць «Гал Сіці»[7].
Улетку 2008 году Глен стаў аб’ектам цікавасьці для іншых клюбаў, сярод якіх галоўнымі прэтэндэнтамі на нідэрляндца былі непрымірымыя супернікі з Шатляндыі — «Сэлтык» і «Рэйнджарз». Галоўны трэнер «рэйнджараў» Ўолтэр Сьміт, заявіўшы аб сваім жаданьні займець у свае шэрагі Лёовэнса, зрабіў кіраўніцтву «Кардыф Сіці» прапанову аб куплі нідэрляндца, на якое «ластаўкі» адказалі адмовай. 16 жніўня было абвешчана, што Глен падпісаў 4-гадовы кантракт з «Сэлтыкам», а сума адчэпных, выплачаных «кельтамі» «Кардыфу Сіці» склала 2,5 мільёну фунтаў стэрлінгаў. Лёовэнс, камэнтуючы свой пераход, заявіў, што «вырашальным фактарам для прыняцьця такога рашэньня быў удзел ягонага новага клюбу ў Лізе чэмпіёнаў»[8][9].
Ужо 23 жніўня Глен дэбютаваў у бела-зялёнай футболцы клюбу з Глазга — у сустрэчы, якая праходзіла на «Сэлтык Парк», «кельты» перамаглі «Фалкірк» зь лікам 3:0[10]. Празь месяц пасьля гэтага Лоёвэнс забіў свой першы гол на шатляндзкай зямлі, забіўшы мяч у браму «Лівінгстана» ў матчы Кубка Лігі[11]. Нідэрляндзец хутка замацаваўся ў асноўным складзе «Сэлтыка» стаўшы адным зь незаменных гульцоў ахоўных парадкаў «бела-зялёных».
Па заканчэньні сэзону 2011—2012 гадоў Глен пакінуў «Сэлтык» з прычыны заканчэньня свайго кантракту з клюбам. 17 ліпеня абаронца заключыў пагадненьне з гішпанскім калектывам «Рэал Сарагоса». Каб ажыцьцявіць гэты трансфэр, Лёовэнс адхіліў прапановы ангельскага «Блэкбэрн Ровэрз» і турэцкага «Бэшыкташ»[12].
Лёовэнс падпісаў кароткатэрміновы кантракт ў сьнежні 2013 году з клюбам «Шэфілд Ўэнздэй» пасьля кароткага знаходжаньня ў клюбе на праглядзе. Свой кантракт потым гулец падоўжыў да траўня 2014 году[13].
«Фэеноорд»:
«Сэлтык»:
Seamless Wikipedia browsing. On steroids.
Every time you click a link to Wikipedia, Wiktionary or Wikiquote in your browser's search results, it will show the modern Wikiwand interface.
Wikiwand extension is a five stars, simple, with minimum permission required to keep your browsing private, safe and transparent.