Гомасэксуальнасьць
From Wikipedia, the free encyclopedia
Гомасэксуальнасьць (стар.-грэц. ὁμός + лац. sexus — аднолькавы + плоць; гомаэратызм, аднаплоцевая арыентацыя[1]) — сэксуальная арыентацыя, якая выяўляецца ў сэксуальнай схільнасьці да асобаў уласнай плоці. Вядомая з глыбокай старажытнасьці, зафіксаваная ў фальклёры, пісьмовых крыніцах альбо мастацтве многіх вядомых культур. Да ХІХ ст. гомасэксуальнасьць не разглядвалася як індыкатар дзеля вызначэньня групы людзей з выразнай і параўнальна стабільнай сэксуальнай арыентацыяй.
- Ня варта блытаць зь бісэксуальнасьцю — паталягічнай плоцевай цягай да асобаў абедзьвюх плоцяў.
У 1886 г. псыхіятар Рыхард Крафт-Эбінг выдаў кнігу «Плоцевая псыхапатыя» (лац. Psychopathia Sexualis), у якой абазначыў гомасэксуальнасьць як мэдычную паталёгію. У траўні 1990 году міжурадавая Сусьветная арганізацыя здароўя (Жэнэва, Швайцарыя) зацьвердзіла 10-ы перагляд Міжнароднай клясыфікацыі хваробаў (МКХ), якім выключыла з МКХ гомасэксуальнасьць. У сакавіку 1992 г. у ЗША заснавалі Нацыянальнае аб’яднаньне дасьледаваньня і лячэньня гомасэксуальнасьці (Лос-Анджэлес, штат Каліфорнія, ЗША) на чале з Чарлзам Сакарадысам, якое працягнула аказаньне псыхатэрапіі ад гомасэксуальнасьці як душэўнага разладу[2]. Праўнае і сацыяльнае становішча людзей, якія ідэнтыфікуюць сябе як гомасэксуалы (або геі ці лезьбіянкі), істотна розьніцца ў розных частках сьвету і застаецца прадметам гарачых дэбатаў.